Архив меток: інтэрв’ю

Папа Францішак: Касцёл – дом для ўсіх, а не для абраных

Напярэдадні дзясятай гадавіны абрання Папа даў інтэрв’ю швейцарскаму радыё і тэлебачанню (RSI), урыўкі з якога апублікавалі 10 сакавіка 2023 года ватыканскія СМІ. Сярод тэм інтэрв’ю: прыярытэты пантыфікату, гасціннасць, вайна ва Украіне і іншыя канфлікты, адносіны з папярэднікам, жыццё пасля смерці. Адказваючы на пытанне пра тое, што змянілася за апошнія дзесяць гадоў, Святы Айцец адзначыў, што “пастарэў, стаў менш вынослівым фізічна, ...

Читать далее »

Гутарка з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам пра ролю свецкіх у Касцёле

– Ваша Эксцэленцыя! Чаму Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі вырашыла прысвяціць менавіта 2023 год апостальству свецкіх? Як нараджалася гэта ідэя сярод біскупаў? Ці былі іншыя прапановы? – Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў меру сваіх абмежаваных магчымасцяў тым не менш стараецца жыць ідэямі сусветнага Касцёла. Пасля таго, як Папа Францішак аб’явіў, што наступны Сінод біскупаў будзе прысвечаны свецкім, каталіцкія біскупы Беларусі неадкладна ...

Читать далее »

“Давяраю Табе, Бог мой, Твая Маці мяне вядзе”. Шчырая размова з Вольгай Хілько

Часам Пан Бог пасылае на наш жыццёвы шлях цікавых людзей. Калі знаёмішся з імі, здаецца, што у сутках больш за 24 гадзіны, а ў тыдні – больш за 7 дзён. Чаму так кажу? Напрыклад, нашая сённяшняя суразмоўца – жонка, маці траіх цудоўных дзяцей, лекар, актыўная каталічка, удзельніца хору, а ячшэ — аўтар і выканаўца хрысціянскіх спеваў. Так так, гэта ўсё ...

Читать далее »

Папа Францішак распавёў пра падарунак, які хацеў бы атрымаць на Божае Нараджэнне

У інтэрв’ю іспанскаму выданню ABC Францішак распавёў пра падарунак, які хацеў бы атрымаць на Божае Нараджэнне, а таксама з жалем прызнаўся, што часам яго асобу выкарыстоўваюць дзеля прыватных інтарэсаў. На першыя пытанні журналістаў адносна стану здароўя Святога Айца, ён з гумарам заўважыў: “Я дасягнуў такога ўзросту, калі трэба казаць: “Як вы цудоўна трымаецеся!”. Папа адзначыў, што рашэнне адмовіцца ад аперацыі ...

Читать далее »

Навошта экзарцысты пытаюцца ў дэманаў імёны?

Aleteia ўзяла інтэрв’ю ў экзарцыста са Швейцарыі. З яго мы даведваемся, між іншым, што д’ябал прысутнічае не ўсюды, але таксама, на ўсякі выпадак, не варта яго шукаць. У нашай сучаснай ментальнасці тэмы экзарцызму і апантанасці дэманамі звычайна выклікаюць рэакцыю паміж захапленнем і адкрытым нявер’ем. Мы бачым гэтыя рэчы ў фільмах, але яны таксама прымушаюць нас задумацца. Аднак для Каталіцкага Касцёла ...

Читать далее »

Папа Францішак не думае пра адрачэнне і плануе паехаць у Маскву і Кіеў

Святы Айцец даў інтэрв’ю агенцтву Reuters, у якім абверг чуткі адносна стану свайго здароўя і намеру адрачыся ад служэння на пасадзе Біскупа Рыма, а таксама пацвердзіў намер здзейсніць візіт у Расію і Украіну. Гаворачы пра сітуацыю ва Украіне, Папа распавёў, што былі кантакты паміж кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым адносна магчымай паездкі ў Маскву, ...

Читать далее »

“Кожны чалавек – святыня Духа Святога”. Інтэрв’ю з манахіняй і сядзелкай Марыяй Серафінай Мацулевіч

Сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з Віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага расказала “Каталіцкаму Весніку” пра сваю працу ў сацыяльнай службе ў якасці сядзелкі. – Сястра, раскажыце крыху пра сябе. Адкуль Вы родам? – Родам я з Браслаўшчыны – мясціны Божага Провіду і Маці Божай Валадаркі азёраў. Божага Провіду таму, што ў гербе горада знаходзіцца вока Божага Провіду. Божы Провід са мной з ...

Читать далее »

Чаму дзяўчаты ідуць у манастыр? Інтэрв’ю з будучай манахіняй-беларускай

“Каталіцкі Веснік” паразмаўляў з беларускай Вікторыяй Радзюкевіч, якая праходзіць фармацыю ў сясцёр-салезіянак у Рыме. Дзяўчына падзялілася думкамі пра сваё пакліканне да манаскага жыцця, а таксама распавяла пра жыццё і вучобу ў адным з найстарэйшых гарадоў свету. – Вікторыя, адкуль Вы родам? – Я нарадзілася і жыла ў вёсцы Малое Мажэйкава (зараз аграгарадок Мажэйкава) Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Таксама цікавая рэч, ...

Читать далее »

Шлях да шчасця ў выкарыстанні таленту. Інтэрв’ю з с. Таццянай Касабуцкай

«Ісціна ж такая: у кожнага з нас ёсць свой дар – талент, навык, рамяство, – які дорыць нам асалоду і натхняе нас. Шлях да шчасця крыецца ў выкарыстанні гэтага дару», – пісаў папулярны хрысціянскі прапаведнік Нік Вуйчыч у сваёй першай кнізе “Жыццё без межаў”. Сястра Таццяна Касабуцкая з кангрэгацыі сясцёр-кармелітак Дзіцяткі Езуса – яркі прыклад у пацвярджэнне гэтых слоў. Манахіня ...

Читать далее »

Адрозніць канфесіянал ад кабінета псіхолага

Споведзь – гэта адзін з моцных асацыятыўных каталіцкіх сімвалаў. Сцэны з канфесіяналам сустракаюцца і ў камедыях, і ў баевіках. Разам з тым споведзь застаецца адным з найбольш практычных сакрамантаў. Не толькі таму што св. Камунія патрабуе пакаяння, але і з-за бясконцых праблем, траўм і пошуку спагады ды міласэрнасці. Святар экзарцыст кс. Андрэй Шут, пробашч парафіі св. Антонія ў Рагачове, адкажа ...

Читать далее »