Архив меток: Гродзенская дыяцэзія

У Іўі адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі»

24 красавіка ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага “Касцёлы Беларусі”. Станіслаў Янчарскі наведаў усе куточкі Беларусі, каб сабраць інфармацыю аб кожнай каталіцкай святыні. Аўтар распавёў пра тое, як стваралася гэта кніга і як збіраўся матэрыял: “Падарожнічаючы па краіне, нельга не заўважыць вялікую колькасць храмаў на нашай зямлі. Вывучаючы гісторыю сваёй краіны, можна ...

Читать далее »

Велікодны абед для бедных быў арганізаваны ў Гродне

12 красавіка ў доме Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Гродне з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Такі абед, які арганізуецца пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі, стаў ужо традыцыяй у горадзе над Нёманам. Сёлета ў ім удзельнічала больш за 100 чалавек. Прысутных, якія знаёмыя ...

Читать далее »

Быць прынцэсай Бога вучыліся дзяўчаты на рэкалекцыях у Навагрудку

З 11 па 13 лютага ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Сустрэча была прысвечана тэме “Сара – як навучыцца быць прынцэсай Бога”. На прыкладзе Сары, яе выпрабаванняў, веры і даверу Пану ўдзельніцы прыглядаліся да свайго жыцця, разважаючы над тым, што можна зрабіць, каб яшчэ больш падабацца Богу. Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Віктар ...

Читать далее »

У Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельніцы малітоўнага руху «Маці ў малітве» здзейснілі пілігрымку ў Тракелі

У санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях прайшла дыяцэзіяльная сустрэча малітоўнага руху “Маці ў малітве”. На сустрэчу прыехалі жанчыны з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, якіх яднае любоў да сваіх дзяцей і Найсвяцейшай Панны Марыі. Сустрэча пачалася ў Марыйным садзе, дзе маці разам з Марыяй прайшлі Крыжовы шлях, разважаючы над галоўнымі таямніцамі пакутаў Езуса. Удзельніцы прасілі, каб іх сэрцы напоўніліся ...

Читать далее »

Дзень бацькі адзначылі ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты дзень ва ўсіх мясцовых касцёлах і капліцах узносяцца малітвы за жывых і памерлых бацькаў з падзякай ім за неацэнны ўнёсак у грамадскае жыццё і выхаванне будучых пакаленняў у веры. 6 чэрвеня з гэтай нагоды вернікі сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат). Там адбылася ...

Читать далее »

Адпачынак разам з духоўнымі заняткамі: рэкалекцыі на байдарках

10-12 ліпеня для ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі, маладых сем’яў, якія выйшлі з гэтага душпастырства, і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу “Альфа” адбыліся рэкалекцыі на байдарках. У сустрэчы, якую ўзначаліў душпастыр моладзі кс. канонік Антоні Грэмза, прынялі ўдзел 36 чалавек. У праграме кожнага дня былі святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэме: SOS, ...

Читать далее »

Чыгуначнікі Гродзенскай дыяцэзіі наведалі Будслаў

30 лістапада прадстаўнікі Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі наведалі Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. Паездка была прымеркавана да літургічнага ўспаміну св. Кацярыны Александрыйскай, апякункі чыгуначнікаў, які адзначаўся 25 лістапада. У будслаўскім касцёле знаходзяцца рэліквіі гэтай святой. У праграме былі святая Імша, канферэнцыя на тэму сакраманту Эўхарыстыі і супольны абед. Кусташ санктуарыя кс. Дзмітрый Дубовік пазнаёміў гасцей з гісторыяй агульнабеларускай святынi ...

Читать далее »

Там, дзе хрысціўся Міндоўг і была першая ў ВКЛ каталіцкая святыня – біскуп Кашкевіч блаславіў новы касцёл

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у Любчы, што на Навагрудчыне, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч з удзелам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі блаславіў новы касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага. Паводле некаторых звестак, менавіта ў Любчы ў Нёмане быў ахрышчаны кароль Міндоўг. Тут таксама было заснавана першае на нашых землях біскупства і закладзена першая ...

Читать далее »

Парафіяда-2019: адбыліся спаборніцтвы па плаванні

14 чэрвеня, у чацвёрты і апошні дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзііі, з самага ранку адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Яны прайшлі ў фізкультурна-аздараўленчым унітарным прадпрыемстве “Аквацэнтр”. Дзяўчаты і хлопцы паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Таксама гэта былі апошнія спаборніцтвы ў межах сёлетняй ХI Парафіяды. кс. Юрый Марціновіч, тэкст Аліна Пяценка, фота grodnensis.by

Читать далее »

Апостальскі Нунцый наведаў Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Шчучыне (відэа)

Прывітанне ад Святога Айца Францішка перадаў удзельнікам Дыяцэзіяльных дзён моладзі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Іерарх прыбыў 7 мая ў Шчучын, каб узначаліць урачыстую св. Імшу. На пачатку арцыбіскуп выказаў сваю радасць бачыць столькі моладзі, з’яднанай у малітве і любові да Бога. Падчас Эўхарыстыі Апостальскі Нунцый маліўся за ўсіх маладых людзей дыяцэзіі, каб яны развівалі свае адносіны з ...

Читать далее »