12 снежня а 13 гадзіне ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай адбылася св. Імша падзякі за дар беатыфікацыі а. Міхала Тамашка і а. Збігнева Стшалкоўскага, францішканскіх мучанікаў з Перу. У набажэнстве прынялі ўдзел айцы-францішкане з усёй Беларусі: Гродна, Івянца, Гальшанаў, Свіслачы, Першаеў, Поразава і Удзела. Варта нагадаць, што айцы Міхал Tамашак і Збігнеў Стшалкоўскі былі місіянерамі з кракаўскай правінцыі францішканаў ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
Інтэлектуальная гульня «Бітва розумаў» адбылася ў Гродзенскай семінарыі
Жыццё ў семінарыі шматграннае і рознабаковае. Канешне, у першую чаргу – гэта заняткі, падчас якіх набываюцца веды, выпрацоўваюцца адпаведныя навыкі, так неабходныя ў далейшай душпастырскай працы. Але асоба святара фарміруецца пад уздзеяннем шматлікіх іншых мерапрыемстваў, якія вучаць перш ўсё стаць добрым чалавекам, чалавекам шчырым і спагадлівым, тактоўным і інтэлігентным, добразычлівым і адказным. Суботнім вечарам у семінарыі адбылася інтэлектуальная гульня пад ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў у Гродне хатніх жывёл
Вядома, што неад’емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі ягоная любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл. У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю, 4 кастрычніка, у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) біскуп ...
Читать далее »У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылася выстава жывапісу, графікі і скульптуры на біблійную тэматыку
У яе склад увайшлі прыклады пластыкі, алейнага жывапісу і мастацкага ліцця, якія не фігуруюць у пастаяннай экспазіцыі музея. «У пачатку было слова» — гэтыя першыя радкі з Евангелля паводле Яна сталі назвай выставы. Па словах навуковага супрацоўніка Сяргея Казулі, зоркай выставы можна лічыць амаль трохметровы холст з выявай сюжэту Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. «Карціна вельмі цікавая, бо напісана ...
Читать далее »Гродна запрашае ў пешыя пілігрымкі
Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. Будслаў, Тракелі, Гудагай ўжо сустракалі сваіх пілігрымаў. Вернікі, якія яшчэ не паспелі прайсці свой пілігрымковы шлях гэтым летам, збірайцеся ў дарогу. Вас чакаюць Навагрудак, Рось, а таксама Вільня. З 25 па 31 ліпеня ўсіх сардэчна запрашаем да ўдзелу ў 6 ...
Читать далее »“Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!”: Пальмовая нядзеля ў Гродне
У Пальмовую нядзелю гродзенскія каталікі, па ўсталяваўшайся традыцыі, сабраліся каля сцен Бернардынскага касцёла, каб узгадаць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем і распачаць Вялікі тыдзень. За тыдзень да Вялікадня, у апошнюю нядзелю Вялікага посту, веручыя святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем напярэдадні сваіх крыжовых пакут. Традыцыйна каталікі Гродна на чале з гродзенскім бускупам Аляксандрам Кашкевічам прайшлі працэсіяй цэнтральнымі вуліцамі ...
Читать далее »Вернікам Альшанкі праз тры гады дазволілі пабудаваць касцёл
Гродзенская рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, у квартале Альшанка, атрымала дазвол на пабудову храма. На працягу трох год збіраліся парафіяне ля маленькай каплічкі. Іхнія звароты ў розныя ўстановы прынеслі плён. Кажа пробашч парафіі ксёндз Павел Салабуда: «На сённяшні дзень у нашай парафіі каля 3000 вернікаў. Сёння ўжо можна абвясціць такую вялікую, радасную навіну, што мы атрымалі пляц пад будову святыні. Тыя ...
Читать далее »У Гродне адзначылі імяніны кс. біскупа Юзафа Станеўскага
19 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі ўспамін св. Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апякуна Касцёла і ўсіх працуючых людзей, а таксама нябеснага заступніка кс. біскупа Юзафа Станеўскага. У гэты асаблівы для кс. біскупа дзень на св. Імшы маліліся, каб Бог праз заступніцтва святога апякуна, які карпатліва і сумленна працаваў у Назарэце на працягу многіх гадоў ...
Читать далее »Навучэнцы Гродзенскай семінарыі ўшанавалі рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі
18 лютага, падчас Велікодных рэкалекцый, якія праходзілі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адбылася значная падзея. З нагоды святкавання 25-гадовага юбілею заснавання семінарыі клерыкі на чале з кс. біскупам Юзафам Станеўскім і кс. рэктарам Раманам Рачко сустрэлі рэліквіі і абраз вельмі вядомага і шанаванага ў нашай краіне бл. кс. Міхала Сапоцькі. Дзякуючы рэкалекцыяністу кс. Яну Пузыну, які вельмі прасякнуты духоўнасцю ...
Читать далее »У Гродне праходзіць выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста»
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста», якая прысвечана ролі анёлаў у жыцці чалавека. У экспазіцыі прадстаўлены скульптуры XVII-XVIII стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама працы сучасных майстроў і іх крэатыўны погляд на анёльскую тэматыку. На выставе прысутнічаюць маленькія скульптуры «пуці» (мн.лік, адз.лік — пута; ад ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!