Архив меток: Гродна

Гродзенская парафія запрашае на свята «І да танца, і да ружанца»

2 кастрычніка парафія Святога Духа (Альшанка) запрашае дзяцей, моладзь і іх бацькоў на свята «І да танца, і да ружанца». Усіх удзельнікаў чакае: 15.00 — малітва ў капліцы; 15.15 — відэа-блог Марыі; 15.25 — запуск ружанца ў «космас»; 15.30 — гульні і танцы; 16.00 — салодкі стол; 16.45 — спеў анёлаў; 17.00 — канцэрт гурта «OPEN» Сардэчна запрашаем!

Читать далее »

«Хірург і будаўнік»: рэстаўратар з Гродзенскай катэдры распавядае пра сваё рамяство

Рэстаўратар у другім пакаленні Мікалай Лёля на працягу амаль дзесяці гадоў вядзе аднаўленчыя працы ў гродзенскім касцёле св. Францішка Ксаверыя. Майстар распавядае парталу grodnensis.by пра тонкасці свайго рамяства і пра тое, што цікавага яму даводзілася бачыць у катэдральнай базіліцы. — Калі ўводзіш у “Google малюнкі” запыт “рэстаўратар”, на экране з’яўляецца чалавек у беласнежным халаце з пэндзлікам і скальпелем у руках… ...

Читать далее »

«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў

«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год 2016/2017. Да ўдзелу ў занятках, якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і, запрашаюцца ўсе жадаючыя. Мэтай «Школы сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакраманту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі. Час навучання — тры гады. З’езды ...

Читать далее »

У Гродне пачалі аднаўляць пашкоджаны крыж на касцёле

Крыж на вежы старадаўняга Бернардынскага касцёла ў Гродне будзе адноўлены, працы ўжо пачаліся. Гродзенцы публікуюць у сацсетках фота пашкоджанай канструкцыі, акружанай будаўнічымі рыхтаваннямі. Цяжкую і небяспечную працу плануюць выканаць за некалькі дзён. Нагадаем, моцная навальніца, якая прайшла па заходняй Беларусі два месяцы таму, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды ...

Читать далее »

Гродзенскія вернікі прывіталі пілігрымку «Беласток-Вільня»

Увечары 18 жніўня Гродна спаткаў пілігрымаў, якія ўжо у ХХІV раз накіроўваюцца з Беластоку ў санктуарый Маці Міласэрнасці ў Вільні. У гэтым годзе ў паломніцтве ўдзельнічае 350 вернікаў з Польшчы, што перавышае мінулагодні паказчык. Сёлета пілігрымы нясуць с сабой рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі. Паводле слоў кіраўніка пілігрымкі, «гэта звязана з перажываннем Юбілейнага Года Міласэрнасці: кс. Міхал Сапоцька быў спаведнікам св. ...

Читать далее »

У каталіцкія семінарыі Беларусі прыйшло больш хлопцаў, чым летась

У Пінску залічана шэсць юнакоў, у Гродне — пакуль чатыры. 8 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыўся другі тур уступных іспытаў, па выніках якіх на першы курс залічаны два хлопцы. Раней, падчас першага туру, у семінарыю прынялі чатырох юнакоў. Такім чынам, сёлета новы навучальны год у пінскай семінарыі распачнуць шэсць першакурснікаў, у той час як летась сюды ...

Читать далее »

У Гродне адсвяткавалі чарговую гадавіну каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай

5 жніўня а 12-ай гадзіне ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя адбылася адпустовая св. Імша з нагоды чарговай гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай. На св. Эўхарыстыі прысутнічалі парафіяне і госці, якія сабраліся каля галоўнага алтара. Узначаліў набажэнства біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “Ніколі не трэба ўспрымаць знакі, праявы Божай любові да людзей як штосьці, што ўжо адышло ў гісторыю і больш ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі

З 12 па 14 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец». Запрашаюцца юнакі, а асабліва міністранты ад 14 гадоў, на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на разважанне над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз запытаць сябе: «Да чаго мяне кліча Бог?» Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з ...

Читать далее »

Ураган пашкодзіў крыжы на старадаўніх храмах у Гродна

Моцная навальніца, якая прыйшла з боку Польшчы і абрынулася на заходнюю Беларусь вечарам у пятніцу, нашкодзіла не толькі дрэвам і машынам, але і сарвала дахі на многіх будынках, а таксама прынесла бяды старадаўнім храмам у Гродне. Як пішуць у сацсетках жыхары абласнога цэнтра, ураган пашкодзіў крыжы на лютэранскай кірсе і каталіцкім Бернардынскім касцёле. Прычым, адрамантаваць нахілены крыж на каталіцкім храме ...

Читать далее »

Выпускнікі катэхетычных курсаў у Гродне атрымалі дыпломы

11 чэрвеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ўрачыстай святой Імшой завяршыўся акадэмічны год у студэнтаў катэхетычных курсаў пры аддзеле навучання Гродзенскай курыі. Дзевяць выпускнікоў атрымала дыпломы і біскупскае бласлаўленне. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Канцэлебравалі яе а. д-р Андрэй Шчупал, кс. Юзаф Трубовіч і кс. Антоній Грэмза. У гаміліі іерарх звярнуў увагу студэнтаў на ...

Читать далее »