Архив меток: Глыбокае

«Станьце апосталамі дабрыні!»: Імша для выпускнікоў глыбоцкай парафіі

11 чэрвеня ў беларускіх школах ладзяцца выпускныя вечары. Па даўняй добрай традыцыі выпускнікі з усіх гарадскіх школ гораду Глыбокае наведваюць каталіцкую і праваслаўную святыні. І 2015 год не стаў выключэннем. На пачатак св. Імшы ўдзельніца парафіяльнага хору Ганна Шакола выканала спеў «Ave Maria» Баха-Гуно, як сімвал прысвячэння і даверу выпускнікоў Маці Божай. Маладыя католікі дзякавалі Богу за 11 год вучобы ў ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Глыбокага (+відэа)

У нядзелю, 7 чэрвеня жыхары Глыбокага прайшлі па вуліцах роднага горада эўхарыстычнай працэсіяй. Удзел у працэсіі Божага Цела прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Падарунак на парафіяльны фэст для глыбачан — прывітанне ад Папы Францішка

31 мая ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбылася вялікая ўрачыстасць — парафіяльны фэст, якога з нецярпеннем кожны год чакаюць вернікі. На пачатку пробашч Мечыслаў Янчышын падкрэсліў значнасць урачыстасці Найсвяцейшай Тройцы для парафіі.  На ўрачыстую Імшу завітаў паважаны госць глыбоцкай святыні, у мінулым вікарый парафіі, а цяпер сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Казахстане кс. Аляксандр Рагіня, таксама разам канцэлебравалі Эўхарыстыю святары з Браслава, Мёраў, Шаркаўшчыны, Параф’янава і Глыбоцкага дэканату. Падчас Імшы, ...

Читать далее »

Урачыстасць Першай Камуніі ў Глыбокім

24 мая ў парафіяльнай супольнасці горада Глыбокае адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 38 дзяцей прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко. Святыню, упрыгожаную кветкамі і дэкарацыяй, напаўняла радасць з прысутнасці дзяцей, якія з хваляваннем чакалі на вельмі важную падзею ў сваім ...

Читать далее »

“Прыгожае абуджае добрае”: размова з кампазітарам Ганнай Шакола (+відэа са спевамі)

Ганна Шакола – не толькі шчырая верніца Каталіцкага Касцёла, але і аўтар музыкі да шматлікіх песень. Пра натхненне, таленты і духоўнае выхаванне моладзі пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю. – Ганна Казіміраўна, парафіяне з Глыбокага і не толькі знаёмыя з Вашай творчасцю даўно. Скажыце, калі Вамі была напісаная музыка для песні ўпершыню? – Гэта адбылося 15 гадоў назад. Я працавала ў ...

Читать далее »

У межах правядзення Фэсту экскурсаводаў для жыхароў Глыбокага зладзілі экскурсію па хрысціянскіх храмах

У межах правядзення Фэсту экскурсаводаў у нашай краіне, 18 красавіка ў Глыбокім прайшла экскурсія пад назвай «Хрысціянскія храмы Глыбокага». Ініцыятарамі экскурсіі былі Кастусь Шыталь і Юры Калбасіч. Краязнаўцы прапанавалі экскурсію, таму што большая частка мясцовага насельніцтва мала ведаюць пра свой горад. Юры Калбасіч лічыць, што кожны чалавек павінен ведаць пра месца, дзе нарадзіўся. Дзень выдаўся халодны, але ўсё ж людзі ...

Читать далее »

“Пакіньце алеі смерці і шукайце Хрыста ўваскрослага!”: жанчыны з пахучымі алеямі ў збанах завіталі ў глыбоцкую святыню на Вігілію Пасхальную

Познім суботнім вечарам глыбоцкая святыня пачала напаўняцца вернікамі, якія прыйшлі даведацца вялікую навіну для ўсяго свету. Вялікі касцёл у Глыбокім, але і ён не здолеў змясціць усіх жадаючых. Святая Імша Вігіліі Пасхальнай распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. Літургія гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнулася літургіяй Божага слова аб ...

Читать далее »

Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу прайшоў па вуліцах Глыбокага

Вялікая Пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з’яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, яго пакутаў і смерці на крыжы. У глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ўжо чарговы год запар у гэты асаблівы дзень, дзень задумы, сабраліся шматлікія вернікі, каб прайсці вуліцамі горада ўслед за Крыжом і перажыць супольна ...

Читать далее »