Падчас знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (1772–1917 гг.) дзяржаўная палітыка адносна Каталіцкага Касцёла неаднаразова змяняла свой кірунак. Што датычыцца моўнага пытання, то тут змяніліся два вектары. Першапачаткова выкарыстанне рускай мовы ў каталіцкім набажэнстве наўпрост забаранялася дзяржаўнымі ўладамі. Гэта было выклікана іх страхам перад магчымым распаўсюджаннем каталіцызму сярод праваслаўных вернікаў. Пераходы з праваслаўя ў іншыя веравызнанні былі заканадаўча забароненыя. ...
Читать далее »Архив меток: гісторыя
Музычныя традыцыі беларускіх касцёлаў у канцы XVIII–XIX стагоддзях
Часам можна сустрэцца з перакананнем, што раней для музычнага суправаджэння набажэнстваў выкарыстоўваўся выключна арган. Аднак гэтае выказванне не зусім карэктнае. Для беларускіх касцёлаў былі характэрныя ўласныя музычныя традыцыі. Паколькі важным элементам рэлігійнай практыкі рымска-каталіцкай царквы выступала музыка, невыпадковым было з’яўленне пры кляштарах асяродкаў навучання ёй. Ігры на музычных інструментах і спевам таксама вучылі і ў каталіцкіх агульнаадукацыйных школах, якія дзейнічалі ...
Читать далее »За што пазбаўлялі волі святароў у пасляваеннай БССР?
Калі мы кажам “рэпрэсіі ў БССР”, то найчасцей маем на ўвазе 30-я гг. ХХ ст., і ўзгадваем пра іх пік у 1937 г. Аднак, савецкая сістэма заставалася вернай сваім мерам уздзеяння і ў пасляваенны перыяд. Пачынаючы з 1944 г. у полі зроку савецкіх уладаў апынулася насельніцтва акупаваных падчас ІІ Сусветнай вайны земляў саюзных рэспублік, у тым ліку Беларусі. “Знаходжанне на ...
Читать далее »Musica sacra. Калядныя спевы
Традыцыя калядных спеваў — адна з найстарэйшых хрысціянскіх традыцый. Аднак першыя калядкі заспявалі зусім не на Божае Нараджэнне. Гэта былі спевы, якія выконваліся 22 снежня, у дзень зімовага сонцастаяння, бо, безумоўна, у язычніцкіх рэлігіях, схільных да абагаўлення прыродных з’яваў, гэта быў важны дзень. Не сакрэт, што калі хрысціянства прыйшло ў Еўропу, язычніцкія абрады і святкаванні сталі замяняць хрысціянскімі, часта прымяркоўваючы ...
Читать далее »Veni, Emmanuel! Гісторыя старажытнага гімну
Адвэнт. Самы таямнічы перыяд літургічнага году, чаканне прыйсця Збаўцы, поўнае надзеі і адначасова напружання паміж “ужо” і “яшчэ не”. Гэты настрой дасканала адлюстроўвае сусветна вядомы гімн Veni, Emmanuel! (Прыйдзі, Эмануэль!) Ён цудоўным чынам выказвае сутнасць адвэнтавай літургіі, нашу тугу па Збавіцелю, заклікаючы: “Прыйдзі, Пане Езу! Veni! Maranatha!” Паходжанне старажытнага гэтага гімну дакладна невядомае, але імаверна ён з’явіўся каля дванаццаці стагоддзяў ...
Читать далее »Гісторыя стварэння інстытута Упаўнаважаных Савета па справах рэлігій у БССР
Да 40-х гадоў ХХ ст. рэалізацыя канфесійнай палітыкі ў БССР ажыццяўлялася ў адпаведнасці з агульнымі дэкрэтамі першых дзесяцігоддзяў савецкай улады, напрыклад, з “Дэкрэтам аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы”. Аднак з цягам часу ўзнікла патрэба ў стварэнні асобнага органа, які б кантраляваў дзейнасць усіх царкоўных арганізацый. 14 верасня 1943 г. у СССР быў створаны Савет па Справах ...
Читать далее »Роля святара ў нацыянальным адраджэнні беларускага народа паводле кс. Адама Станкевіча
Справа беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку ХХ стагоддзя дасягнула неверагодных поспехаў. За даволі кароткі час з’явілася пляяда творчых, таленавітых і адданых беларускай справе людзей, якія стваралі суполкі, гурткі, перыядычныя выданні дзеля працы на карысць павышэння культурнага ўзроўню народа і яго самасвядомасці. Але ў параўнанні з суседнімі народамі беларусы, канечне ж, адставалі ў галіне рэалізацыі нацыянальнага праекту. Шмат працы было яшчэ ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI – самы пажылы Папа ў гісторыі Касцёла
2 верасня 2020 г. Бэнэдыкт XVI стаў самым пажылым Пантыфікам у гісторыі. Папу-эмерыту, якому зараз 93 гады і які знаходзіўся на Пасадзе св. Пятра з 2005 па 2013 гг., споўнілася 34 108 дзён. Бэнэдыкт XVI, які нарадзіўся 16 красавіка 1927 г., у канцы лютага 2013 г. падаў у адстаўку і стаў першым Пантыфікам, які зрабіў гэта за апошнія сем стагоддзяў. ...
Читать далее »Крыжовы шлях: набажэнства з вялікай гісторыяй і глыбокай малітвай
Гісторыя набажэнства Крыжовага шляху сягае да першых пакаленняў хрысціянаў, якія з глыбокай пабожнасцю ўшаноўвалі падзеі і месцы, звязаныя з жыццём, мукай, смерцю і ўваскрасеннем Хрыста. Крыжовы шлях — гэта напамін пра шакуючы сваім жорсткім рэалізмам найважнейшы ў гісторыі збаўлення ахвярны чын Божага Сына: Яго дарогу пакутаў ад месца смяротнага прысуду з вуснаў Пілата (у т. зв. крэпасці Антонія) праз вуліцы ...
Читать далее »Бубен, які быў у бітве пад Венай, а потым доўгі час выкарыстоўваўся ў касцёле для ўрачыстасцей
Зараз гэты бубен захоўваецца ў школьным музеі ў Мёрах, які стварыў знакаміты гісторык і краязнаўца Вітольд Ермалёнак. Калі вам даводзілася бываць у Мёрах, і вы не наведалі музей спадара Вітольда, можаце смела лічыць, што вы ў гэтым горадзе і не былі. За сваё жыццё Вітольд Антонавіч стварыў некалькі музеяў, у якіх захоўваецца некалькі тысяч экспанатаў. І амаль пра кожны з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!