9 мая Дзеркаўшчынская святыня была цалкам запоўнены вернікамі. На ўрачыстасць прыбылі кс. Яўген Шымановіч з Глыбокага, дыякан Віктар Мялешка OFMConv, а. Вальдэмар Куява OFMConv з Удзела, кс. Віталь Бяленік з Падсвілля, кс. Дзмітрый Рацько з Празарокаў, кс. Андрэй Таўрук з Канстанцінава. Напачатку святой Імшы усіх прывітаў вікарый з Глыбокага кс. Яўген, які даязджае сюды з пастырскай паслугай, і запрасіў кс. ...
Читать далее »Архив меток: фэст
Парафія ў Варапаеве адзначыла фэст св. Міхала Арханёла і развіталася з пробашчам
Урачыстасць адбылася 29 верасня, калі Касцёл адзначае свята Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Варапаеўская парафія сваім апекуном мае св. Міхала. Дарэчы, ён лічыцца нябесным заступнікам Беларусі, а імя азначае “Хто ж, як не Бог”. Святочны дзень стаў і часам развітання з пробашчам кс. Юрыем Вількам SCJ. Святар тут служыў з 2015 года, спачатку вікарыем, а з 2016 года пробашчам. 4 ...
Читать далее »Урачыстасць святых Яўхіма і Ганны адсвяткавалі ў Лаздунах
26 ліпеня ў парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах святкавалі ўрачыстасць св. Яўхіма і св. Ганны. Абраз св. Ганны знаходзіцца ў Лаздунскім касцёле і ўшаноўваецца вернікамі. Госцем гэтай урачыстасці быў ксёндз-місіянер Анджэй Ганчар. Невыпадкова ксёндз-пробашч Анджэй Бурак запрасіў менавіта яго, таму што абодва святары знаюць адзін аднаго даўно і паходзяць з Парафіі Узвышэння Святога Крыжа Ліда-Фара. Святочная Імша ...
Читать далее »Парафіяльную ўрачыстасць адзначылі ў Лаздунах
27 кастрычніка ў парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На яе прыбылі не толькі мясцовыя парафіяне, але і вернікі з усіх куткоў Беларусі. Галоўную Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Таксама разам маліўся кс. Павел Эйсмант, куратар 1-га курсу Вышэйшай духоўнай семінарыі. Урачыстасць распачалася з прывітання арцыпастыра і ўсіх гасцей пробашчам парафіі кс. ...
Читать далее »У Навагрудку адбыўся канцэрт арганнай музыкі і творчы вечар з нагоды парафіяльнага фэсту
28 верасня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў. Поўны храм слухачоў сабраў дабрычынны канцэрт арганнай музыкі, прымеркаваны парафіяльнаму фэсту ў гонар св. Міхала Арханёла. На канцэрце прысутнічалі госці з Польшчы, Санкт-Пецярбургу, Мінска, Гродна, Ліды, Шчучына, Мастоў, Іўя і іншых гарадоў. У праграме прагучалі традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, ...
Читать далее »Хто, як не Бог: у Варапаеве Пастаўскага дэканату адзначылі парафіяльны адпуст
Падзея адбылася ў нядзелю, 29 верасня, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Міхала Арханёла. Менавіта такі тытул мае Варапаеўская парафія. Дарэчы, гэты святы лічыцца таксама і нябесным заступнікам Беларусі. Святая Імша распачалася а 10 гадзіне. На яе прыбылі кс. Павел Самсонаў, дэкан Пастаўскі, кс. Ян Пугачоў, дэкан Шаркаўшчынскі, кс. Эдуард Сінкевіч SCJ, вікарый з Паставаў, кс. Валерый Марціноўскі, які нядаўна скончыў ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі пра адраджэнне культу Маці Божай Бялыніцкай
Сёння ўсе дарогі вядуць у… Бялынічы! Тут пачынаецца ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай Бялыніцкай. Ужо гэтым вечарам – упершыню Саракагадзіннае набажэнства, заўтра – пілігрымка, а ў нядзелю – фэст. Гісторыя старажытнага горада на ўсходзе Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй святыні, якая бачыла ўсё: і росквіт, і знішчэнне. А зараз – культ пашаны Маці Божай Бялыніцкай перажывае адраджэнне, адзначыў біскуп Аляксандр Яшэўскі, ...
Читать далее »Аўтамотафэст у Лепелі распачалі з малітвы ў касцёле
17 – 18 жніўня ў Лепелі прайшоў музычны аўтамотафэст. Гэта мерапрыемства праводзілася па прыватнай ініцыятыве аўта- і мотааматараў, адзін з яго натхняльнікаў і арганізатараў – жыхар Лепеля Валерый Асоўскі. – Ну і паколькі ўжо ў яго было жаданне правесці гэта свята, то мы вырашылі распачаць яго з асвячэння матацыклаў, – паведаміў кс. Уладзімір Заянчкоўскі, пробашч лепельскай парафіі Святога Казіміра. Байкеры ...
Читать далее »Парафіяльнае свята адзначылі ў Чашніках
Касцёл у Чашніках носіць тытул Перамянення Пана. Хоць свята выпадае на 6 жніўня, але адпуст тут адзначылі 3 жніўня. Святкаванне пачалося са святой Імшы, якую канцэлебраваў кс. Аляксей Раманчук з Барысава разам з кс. Віталем Стрыгам з Крупак і кс. Мікалаем Ліпскім. Напачатку Імшы мясцовы пробашч прывітаў святароў, вернікаў сваёй парафіі, а таксама тых, хто прыбыў на свята з іншых ...
Читать далее »Карысны адпачынак па-салезiянску: Don Bosco Youth Fest прайшоў у Смаргонi
З 24 па 26 мая ў Смаргоні пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла адбыўся Don Bosco Youth Fest — дні моладзі ў салезіянскім стылі. Удзельнікі фэсту, якiх было больш за 120 чалавек, пачалі прыбываць у Смаргонь вечарам у пятніцу. Каля дзвярэй араторыя іх сустракалі арганізатары, праводзілася рэгістрацыя, рабіліся фотаздымкі. Афіцыйным пачаткам Don Bosco Youth Fest стала святая Імша, якую ўзначаліў дапаможны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!