17 мая ў Шчучыне 100 парафіяльных дзяцей падчас св. Імшы прынялі І Святую Камунію. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, за яе ходам сачыў адказны за падрыхтоўку дзяцей да Першай Камуніі а. Аляксандр Махнач SP. Да прыняцця Першай Камуніі дзеці рыхтаваліся два гады. Падрыхтоўка адбываецца не толькі праз штотыднёвую катэхезу, але і праз набажэнствы і рэкалекцыі на ...
Читать далее »Архив меток: дзеці
Папа Францішак адказаў на пытанні дзяцей
Калі сварыцца, то заўсёды мірыцца і будаваць мір праз любоў адно да аднаго, такія парады даў Святы Айцец 7 тыс. маленькіх удзельнікаў італьянскай адукацыйнай ініцыятывы пад назвай “Фабрыка спакою”. Ён сустрэўся з імі 11 мая 2015 года ў Ватыкане. Адклаўшы падрыхтаваную загадзя прамову, Пантыфік навязаў жывы дыялог з дзецьмі – яны задавалі пытанні, ён адказваў. Францішак прызнаўся, што натоўпы людзей, з ...
Читать далее »Упершыню ў Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца Парафіяда для дзяцей і моладзі
Запрашаем да ўдзелу ў І Парафіядзе Віцебскай дыяцэзіі, якая адбудзецца 11-14 жніўня 2015 года ў Оршы (парафія св. Юзафа, вул. Савецкая, 6). Парафіяда – гэта сучасны выклік маладому пакаленню, каб праз розныя спартыўныя спаборніцтвы, тэатральныя здольнасці, адукаванасць і духоўнае багацце навучыцца разам праслаўляць Бога, быць сапраўдным сведкам Езуса і пераказваць іншым керыгмат хрысціянскай веры. Таму дзеці і моладзь, упершыню ў ...
Читать далее »10 цудоўных рэчаў, якія адбываюцца з дзіцём да нараджэння
Сучасная тэхналогія і медыцына дазваляюць зазірнуць ва ўлонне маці і ў рэальным часе ўбачыць, што адбываецца з немаўлятамі да іх нараджэння: як яны рухаюцца, растуць і змяняюцца. Ніжэй прыведзены 10 рэчаў, якія адбываюцца з немаўлятамі да нараджэння. Усё, што вы прачытаеце ніжэй, кажа аб іх унікальнасці і каштоўнасці і адбываецца ў першым трыместры — тады, калі здзяйсняюцца прыблізна 90% усіх ...
Читать далее »У Гродне на перадабортных кансультацыях жанчынам будуць паказваць эмбрыёны
Гродзенскія медыкі, якія займаюцца перадабортным кансультаваннем, а таксама вядуць прафілактычныя лекцыі ў моладзевых аўдыторыях, у якасці навочнага дапаможніка будуць выкарыстоўваць мадэлі 12-тыднёвых эмбрыёнаў. Пра гэта 30 сакавіка паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Наталля Антановіч. Мадэлі эмбрыёнаў зробленыя з мяккага латэкса ў натуральную велічыню. Партыю са ста такіх эмбрыёнаў гродзенскім жаночым кансультацыям перадалі Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі падчас нядзельнай гаміліі можна было ўбачыць «пракажонага»
15 лютага ў касцёле пачулі Евангелле пра аздараўленне пракажонага. У Браслаўскай парафіі падчас гаміліі можна было пабачыць на ўласныя вочы «пракажонага», паведамляе waladarka.by. Хлопчык, пераапрануты ў брудную і парваную вопратку ішоў праз касцёл, званіў у званочкі і крычаў: «нячысты!» Наколькі было страшна, балюча і адзінока людзям, якія цярпелі на гэтую страшэнную хваробу, можна было пабачыць на ўласныя вочы. Але Езус ...
Читать далее »Айцы Піяры са Шчучына арганізавалі для дзяцей і моладзі забаўны ўікэнд
Па прычыне распачатага Году Кансэкраванага Жыцця ў паўсюдным Касцёле, айцы Піяры, якія працуюць у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) арганізавалі для сваіх выхаванцаў неспадзяванку — забаўны ўікэнд. Усё распачалося ў суботу, 7 лютага з конкурсу ведаў пра заснавальніка ордэна Піяраў — святога Юзафа Каласанса. Гэта была чарговая магчымасць наблізіць постаць святога і дарэчы атрымаць узнагароду, дзелючыся ведамі аб гэтым святым. Наступным пунктам ...
Читать далее »Папа Францішак правёў відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі з розных краін свету (+відэа)
5 лютага 2015 г. з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі “Scholas Occurentes” (Школы за сустрэчу) папа Францішак правёў відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі з розных краін свету, паведамляе Ватыканскае радыё. Гэта міжнародная сетка школ, створаная Францішкам падчас яго біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе, сёння аб’ядноўвае 400 тыс. школ на 5 кантынентах. У тэлемосце з Пантыфікам прыняло ўдзел больш за 260 ...
Читать далее »Францішак нагадаў пра важнасць бацькі ў жыцці дзіцяці
Пра важнасць асобы бацькі ў жыцці дзіцяці нагадаў папа Францішак 28 студзеня падчас агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI. Разважаць над гэтай тэмай, на яго думку, неабходна, “бо мы дайшлі да ўсведамлення таго, што жывём у “грамадстве без бацькаў”. “Іншымі словамі, асабліва ў нашай заходняй культуры, постаць бацькі з’яўляецца сімвалічна адсутнай, зніклай, выдаленай. На першым этапе гэта разумелася як ...
Читать далее »У дзятлаўскім араторыі адбыліся зімовыя канікулы
Падчас зімовых канікул у араторыі імя. блл. мучанікаў з Познані былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул была Марыя — наша маці і ўзор жыцця. Кожны дзень на працягу тыдня дзеці раніцай сустракаліся на св. Імшы, пасля крочылі ў араторый, дзе іх чакала спецыяльная праграма. Апрача сумесных гульняў, дзеткам былі прадстаўлены штодзённыя сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля якіх ...
Читать далее »