Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Фэст у гонар Святога Міхаіла Арханёла адзначылі ў Лужках

29 верасня, у дзень Святых Арханёлаў, вернікі лужкаўскай парафіі адсвяткавалі дзень Святога Міхаіла Арханёла. Імя менавіта гэтага Святога носіць касцёл у Лужках. А сёлетняя ўрачыстасць для веруючых стала асабліва адметнай: упершыню мясцовы касцёл наведаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Нягледзячы на працоўны дзень, храм быў запоўнены вернікамі. Акрамя мясцовага насельніцтва, на фэст прыехала шмат гасцей ...

Читать далее »

У Докшыцах на каталіцкіх могілках асвяцілі капліцу (+відэа)

Храм асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На ўрачыстасць сабралася шмат святароў і вернікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі амбасады Польшчы на чале з консулам Адамам Качыньскім, прадстаўнікі мясцовай улады. Ганаровымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі прадстаўнікі сямей Шчэціньскіх і Абароўскіх з Польшчы, якія з’яўляліся галоўнымі фундатарамі будаўніцтва храма. Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, распачалася а дзясятай гадзіне. Напачатку богаслужэння іерарх асвяціў вернікаў ...

Читать далее »

Прадстаўнікі «Карытас» Беларусі прымаюць удзел у кангрэсе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы

15 верасня ў г. Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса: «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць». З Беларусі ў дадзеным кангрэсе бяруць удзел Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч і дырэктар «Карытас» Гродзенскай ...

Читать далее »

Парафія ў Шаркаўшчыне адзначыла дваццацігадовы юбілей кансэкрацыі касцёла (+гамілія і відэарэпартаж)

Гэта адбылося ў аўторак 13 верасня падчас тытульнага фэсту Узвышэння Святога Крыжа. Нягледзячы на працоўны дзень, святыня была перапоўненая вернікамі. Як пасля зазначыў біскуп — гэта вынік Місій, якія адбыліся ў парафіі. На пачатку святой Імшы старажылы парафіі, якія стаялі ля вытокаў яе адраджэння, хлебам-соллю прывіталі нашага пастыра — біскупа Алега Буткевіча. Іерарх ва ўступным слове ўзгадаў і пра апошняга пробашча ...

Читать далее »

Сталі вядомыя тэрміны біскупскай візітацыі ў Віцебскай дыяцэзіі да канца 2016 года

З верасня 2016 года працягваецца пастырская візітацыя парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях. Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага Касцёла. Расклад візітацыі ...

Читать далее »

У Браславе адбыўся фэст у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў (+відэа)

Сёлетнія ўрачыстасці прайшлі 19 – 20 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі Віцебскай дыяцэзіі, алеі з іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі нават госці з-за мяжы. У гэтым годзе ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, Мёраў і Пагошчы. Самы доўгі шлях прайшлі пілігрымы з Глыбокага, якія былі ў дарозе тры дні. Бо жніво багатае, а работнікаў ...

Читать далее »

Фотафакт. Біскуп Алег Буткевіч частуе марозівам пілігрымаў з Глыбокага

19 жніўня пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакаў прыемны сюрпрыз. Насустрач пілігрымцы адзін ішоў… біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Іерарх, прывітаўшы паломнікаў, прайшоў некаторы кавалак дарогі разам з вернікамі. Падышоўшы да аднаго з аўтобусных прыпынкаў, біскуп папярэдзіў, што бачыў які смачны абед чакае іх у Ахрэмаўцах, але ад спякоты па дарозе не схавацца, і ...

Читать далее »

Росіцкія ўрачыстасці апоўначы

Апоўначы 6 жніўня ў вёсцы Росіца прайшла ўрачыстая Эўхарыстыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а. Юрыя Кашыры. Як і кожны год, геаграфія пілігрымаў вельмі вялікая і разнастайная. З Полацка і Мёраў прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Барысава прыехалі на роварах, а з Браслава на матацыклах, але было шмат і тых, хто прыехаў у гэты вельмі ...

Читать далее »

“Дакрануцца да Божай міласэрнасці”: біскуп Алег Буткевіч правёў катэхезу для моладзі ў Кракаве

Чарговы дзень прабывання моладзі з Беларусі на Сусветных днях моладзі ў Кракаве распачаўся з малітвы да Духа Святога і катэхэзы на тэму “Дакрануцца да Божай Міласэрнасці”, якую правёў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Іерарх на самым пачатку задаў для разважання пытанне: “Што можа стаць перашкодай, каб мы змаглі дакрануцца да таго дару Божай любові, які нас збаўляе?” Разважаючы далей былі выдзеленыя тры ...

Читать далее »

У Друі на заканчэнне пленэра біскуп Алег Буткевіч і Піт Паўлаў праспявалі «Тры чарапахі»

У Друі 24 ліпеня Святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, завяршыўся пленэр “Пачаткі-II”, – праект пробашча Троіцкай парафіі кс. Сяргея Сурыновіча, па запрашэнні якога гэтым разам у мурах кляштара на тыдзень пасяліліся 30 мастакаў – мэтраў і пачаткоўцаў, паведамляе krynica.info Апошні дзень пленэра адначасова стаўся вернісажам – мастакі прадставілі як скончаныя працы, так і мноства эскізаў, якія з ...

Читать далее »