9 лютага біскуп Алег Буткевіч з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення Сусветнага Дня хворых сустрэўся з адміністрацыяй і медыкамі буйнейшай у Віцебскай вобласці ўстановы аховы здароўя. Яго Эксцэленцыя ў сваёй прамове да калектыва УА «Віцебская абласная клінічная бальніца» распавёў аб гісторыі аб’яўлення Маці Божай у Лурдзе, аб шматлікіх аздараўленнях, якія адбываюцца ў Санктуарыі Маці Божай на працягу стагоддзя. Іерарх адзначыў неабходнасць міласэрнага ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
Мёрскую парафію з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Алег Буткевіч (+відэа)
Гэта адбылося ў нядзелю 5 лютага. Вернікі разам са святарамі і міністрантамі сустрэлі ардынарыя перад святыняй. Пасля ўрачыстага ўваходу ў касцёл, біскупа прывіталі дзеці і моладзь парафіі, якія ўручылі кветкі для свайго пастыра. У прывітальным слове біскуп адзначыў, што гэта яго не першы візіт у мёрскую парафію, але сёння ён асаблівы, бо наведвае яе з біскупскай візітацыяй як кіраўнік дыяцэзіі. ...
Читать далее »Як праходзіць звычайны дзень біскупа Віцебскага Алега Буткевіча?
Запрашаем да прагляду відэарэпартажа тэлеканала «Беларусь 24» пра звычайны дзень аднаго з самых маладых біскупаў у свеце.
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч адкрыў выставу жывапісных працаў у браслаўскім музеі і прымерыў вышыванку
У Браславе ў музеі традыцыйнай культуры 4 лютага адкрылася выстава жывапісных працаў з калекцыі настаяцеля парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі кс. Сяргея Сурыновіча. Усе працы – вынік другога Друйскага мастацкага пленэру “Пачаткі”, які адбыўся летась. Як паведамляе Крыніца.info, выставу, якая склалася з 38-і працаў, адкрыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч – браслаўчанін па народжанні. Ён прыехаў у родны горад адмыслова, каб паглядзець ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў друйскую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)
Падзея адбылася ў нядзелю, 29 студзеня. Трэба адзначыць, што візітацыя пачалася днём раней, калі біскуп сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь. Другі дзень візітацыі распачаўся ў дзесяць гадзін раніцы з Імшы ў друйскім касцёле. Для Бога няма нічога немагчымага Перад пачаткам богаслужэння ўсе вернікі выйшлі з храма, каб урачыста сустрэць свайго пастыра. Увайшоўшы ў святыню, адбылася малітва за ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч: Мне асабіста вельмі хочацца, каб гэты спеўнік як хутчэй пабачыў свет
“Каталіцкі Веснік” ужо пісаў пра пытанне з выданнем беларускага касцельнага спеўніка. Нядаўна стала вядома, што адказным за гэту справу прызначаны біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які з’яўляецца віцэ-старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас біскупскай візітацыі ў Друі “Каталіцкі Веснік” задаў пытанне біскупу Алегу наконт выдання агульнабеларускага спеўніка. Іерарх адказаў: «Мне асабіста вельмі хочацца, каб гэты спеўнік як хутчэй пабачыў свет. Дарэчы, ...
Читать далее »У першы дзень пастырскай візітацыі ў Друі біскуп Алег Буткевіч сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь
28 студзеня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч распачаў пастырскую візітацыю ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Першая сустрэча ардынарыя адбылася з дзецьмі і моладдзю парафіі. Біскуп Алег правёў кароткую катэхізацыю для маладых друянаў, засяродзіўся на значэнні Бога Айца і Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў жыцці дзіцяці і дарослых людзей. Не засталіся дзеці і без пытанняў па веданню катэхізіса і праўдаў хрысціянскай веры ...
Читать далее »У Віцебску прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння
У абласной бібліятэцы 4 студзеня прайшоў літаратурна-музычны вечар, прысвечаны святу Божага Нараджэння, паведамляе партал tut.by. У бібліятэцы выступілі віцебскія літаратары і музыкі, якія выканалі творы на калядную тэматыку. Адным з удзельнікаў вечарыны, якая прайшла напярэдадні праваслаўнага Раства, стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Вёў імпрэзу вядомы пісьменнік Франц Сіўко. Біскуп Алег Буткевіч вядомы тым, што ў вольны час спявае пад гітару ...
Читать далее »Святы вечар перад Божым Нараджэннем: тэлеперадача «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча
Запрашаем да прагляду запісу тэлеперадачы «Вечерний Витебск», гасцямі якой сталі біскуп Алег Буткевіч і хор «Гасанна» з парафіі св. Барбары ў Віцебску. У размове з тэлегледачамі размова ідзе пра заканчэнне Году Міласэрнасці, пра яго адметныя рысы. Узгадаў іерарх і пераклад на беларускую мову кнігі Папы Францішка «Імя Бога -Міласэрнасць». Закранулі ў размове і пытанні святкавання Божага Нараджэння ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Віцебскі «Карытас» дапамог дзецям, хворым на анкалогію
У сядзібе Віцебскага «Карытас» адбылася сустрэча супрацоўнікаў гэтай арганізацыі з бацькамі і іх дзеткамі, якія змагаюцца з анкалогіяй. З нагоды калядных і навагодніх святаў дабрачынная арганізацыя падрыхтавала незвычайныя падарункі. Сярод смакоццяў і салодкіх пачастункаў у святочных пакунках знаходзіліся лекі, якія так неабходныя хворым дзеткам. На мерапрыемстве прысутнічаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўручыў падарункі дзецям. Варта зазначыць, што ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!