Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Дрысвятах (+відэа)

Афіцыйная візітацыя віцебскага ардынарыя адбылася ў нядзелю, 9 ліпеня. Каб прывітаць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з храма. Па традыцыі іерарха сустрэлі каля галоўнай брамы з хлебным караваем. Біскуп акрапіў вернікаў святой вадой і запрасіў прайсці ў святыню. Касцёл пабудавалі маладыя хлопцы Перад пачаткам святой Імшы гісторык, краязнаўца і касцельная актывістка Эмілія Шавэла распавяла біскупу і прысутным вернікам гісторыю касцёла ...

Читать далее »

Фотафакт: біскуп Алег Буткевіч крочыць разам з віцебскай пілігрымкай у Будслаў

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч таксама далучыўся да шматлікіх вернікаў, якія ідуць у Будслаў да Маці Божай. Адзначым, што разам з глыбоцкай пілігрымкай да Будслава ідзе і канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч.  

Читать далее »

У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць былых вязняў Беразвечча

На месцы пахавання адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У богаслужэнні прынялі ўдзел канцлер курыі кс. Віктар Місевіч, эканом дыяцэзіі кс. Вячаслаў Барок, лепельскі дэкан кс. Уладзімір Заянчкоўскі, афіцыял біскупскага суда а. Сяргей Мацюшонак OFMCap, пробашч парафіі ў Мікалаеве кс. Аляксандр Півавар. Прысутнічаў таксама праваслаўны святар з Беларускай аўтакефальнай царквы. Нагадаем, што 26 чэрвеня 1941 года ...

Читать далее »

Ва ўрачыстасць Яна Хрысціцеля біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Ваўкалаце

24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Святога Яна Хрысціцеля біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Ваўкалаце. Візіт распачаўся днём раней з сустрэч з вернікамі ў вёсках Гарадзішча і Янчукі, якія абслугоўвае кс. Алег Півавар, ваўкалацкі пробашч. Увечары адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці. Пакліканні з парафіі На святочную Імшу ў Ваўкалату прыехалі ксяндзы з суседніх парафій, а таксама святары, чыё пакліканне ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч і ксёндз Вячаслаў Барок адносна выказвання Святланы Алексіевіч

У часе жывога эфіру на расейскім тэлеканале «Дождь» беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч перасцерагла гледачоў на прыкладзе нашае краіны. «Вайна, якую распачала Расея на Данбасе, – на сумленні Расеі. Таму што гэткую вайну можна распачаць і ў Беларусі: дайце туды танкі і зброю – і там католікі будуць забіваць праваслаўных і каго-заўгодна», – заявіла пісьменніца. Менавіта гэтыя словы на радзіме нобэлеўскай ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў касцёл Святога Антонія ў Віцебску

У свой час больш за дзесяць гадоў ён тут служыў у якасці пробашча парафіі. Урачыстасць распачалася з канцэрта класічнай музыкі ў выкананні скрыпічнага трыа ў складзе Аляксандры Савіных, Юліі Сабалеўскай і Марыі Кашкур. Па рэакцыі слухачоў было бачна, што класічная музыка людзям падабаецца, і яны гатовыя яе слухаць. Пасля канцэрта распачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела адбылася ў Віцебску

Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 10 чэрвеня і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе будзе адзначаць у чацвер 15 чэрвеня. Гэта свята лічыцца адным з самых вялікіх у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту – Эўхарыстыі. Падчас Эўхарыстыі адбываецца пераўтварэнне хлеба ...

Читать далее »

У Віцебску прайшла ХІІІ Міжнародная медыцынская канферэнцыя

Яна насіла назву “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі сумесна з упраўленнем аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і дзяржаўным універсітэтам імя Пятра Машэрава. У працы канферэнцыі прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі Беларусі, але і Расіі, Італіі, Ватыкана, Францыі, Шры-Ланкі. Таму і распачалася канферэнцыя ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах

Візітацыя адбылася ў нядзелю 4 чэрвеня. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем каля галоўнай брамы касцёла. Паколькі візітацыя біскупа адбывалася на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, або зялёныя святы, то кожны вернік трымаў у сваёй руцэ галінку бярозы з маладымі лісточкамі. Па словах пробашча парафіі ксяндза Паўла Кнурэка, традыцыя асвячаць на Пяцідзесятніцу галінкі бярозы адрадзілася ў Лынтупах не так даўно, ...

Читать далее »

Св. Губерт, новы стадыён і гол ад біскупа: як прайшла пастырская візітацыя ў Камаях

У нядзелю, 28 мая, у камайскім касцёле Св. Яна Хрысціцеля адбылося шмат значных падзей. Перш за ўсё ў гэты дзень была візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Былі асвечаны капліца і фігура святога Губерта і спартыўны стадыён ля Камайскай школы. Пасля ўрачыстай сустрэчы біскупа Алега ля ўвахода ў касцёл і прывітання адбылася святая Імша, якую цэлебраваў сам віцебскі ардынарый. Пасля ...

Читать далее »