11 верасня ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску пасля летняга адпачынку святары і манахіні з Віцебскай дыяцэзіі зноў сабраліся, каб разам з біскупам Алегам Буткевічам памаліцца і вырашыць надзённыя справы і пытанні. Па традыцыі, сустрэча распачалася малітвай з Літургіі гадзін і асабістай адарацыяй у цішыні перад Езусам Эўхарыстычным. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. “Вітаю ўсіх ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
Французскі біскуп Дамінік Рэ наведаў Глыбоцкую парафію
19 жніўня парафію Святой Тройцы ў Глыбокім наведаў біскуп Фрэжуса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Французскі іерарх 18 жніўня ўзначаліў галоўную св. Імшу ў Браславе падчас урачыстасцяў, а з панядзелка да серады правядзе рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі. Нядзельную парафіяльную Імшу апоўдні ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з біскупам Дамінікам. Падчас Эўхарыстыі Віцебскі іерарх удзяліў сакрамант хросту дзвум маленькім ...
Читать далее »Урачыстасці ў Браславе ўзначаліў французскі біскуп Дамінік Рэ
Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, якія прайшлі ў гэтым годзе 17 і 18 жніўня, былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу (Глыбокае і Пагошча) і на роварах (Дзеркаўшчына і Паставы) прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі 59 вернікам з ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарысту з Мёраў
15 жніўня 2018 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў касцёле ў Мёрах адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Уладзіслаў Шарковіч. Семінарыст паходзіць з Мёрскай парафіі. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На самым ...
Читать далее »Біскуп Віцебскі ў Друі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля
Апошні дзень IV Міжнароднага мастацкага пленэра ў пабернардзінскім кляштары ў Друі, кульмінацыяй якога стала ўрачыстае закрыццё форуму жывапісу, што адбылося падчас святой Імшы і працягнулася вернісажам, стаўся значнай падзеяй не толькі ў жыцці гаспадара пленэра – пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча, але і мясцовых католікаў, некаторыя з якіх набылі і нават замовілі творцам са сталіцы краявіды роднага мястэчка. ...
Читать далее »«Маргарыткі» сабраліся ў Удзеле на агульнадыяцэзіяльную сустрэчу з біскупам Алегам Буткевічам
У суботу, 11 жніўня, упершыню адбылося агульнадыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Сустрэча прайшла ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва распачалі гэта час прабывання разам. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый маліўся ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў малітоўнага руху «Маргарытка» і за ўсіх пакліканых да Божай службы, за каго ...
Читать далее »Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры
У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна. Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што ...
Читать далее »Падзяка Богу за прыклад мужнай веры айцоў марыянаў. Урачыстасці ў Росіцы
3 і 4 жніўня 2018 года ў Росіцы ўшанавалі памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. З розных куткоў Беларусі з’ехаліся вернікі, каб прыняць удзел ва ўрачыстасці. Таксама ў Росіцу прыйшлі пілігрымкі з Полацка — 58 асоб, з Друі – 105 пілігрымаў, прыехалі на роварах з Барысава — 11 чалавек, а з Браслава – 15 байкераў ...
Читать далее »У Пагошчы асвечаны касцёл
Урачыстасць адбылася ў нядзелю 15 ліпеня падчас візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Божай Міласэрнасці ў Пагошчы. Спачатку іерарх асвяціў новы крыж у цэнтры вёскі, а потым урачыстая працэсія скіравалася да касцёла. Хаця ў храме ўжо сямнаццаць год гучаць малітвы, да гэтага часу не адбылося яго дэдыкацыі. Вернікі разам з пробашчам вельмі старанна рыхтаваліся да гэтай падзеі. Храм быў упрыгожаны ...
Читать далее »У Пагошчы Відзаўскага дэканату асвечаны новы крыж
Ён усталяваны на цэнтральнай плошчы вёскі. Адбылося гэта ў нядзелю 15 ліпеня падчас візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Божай Міласэрнасці ў Пагошчы. Менавіта каля крыжа вернікі разам з пробашчам ксяндзом Славамірам Самковічам чакалі свайго пастыра. Пасля традыцыйнай сустрэчы з хлебным караваем іерарх звярнуўся да прысутных са словамі прывітання. Ён адзначыў, што цяпер крыжы варочаюцца на свае месцы, туды, дзе ...
Читать далее »