Яны робяць ружанцы, каб зарабіць грошы на рамонт свайго храма. На перадкаляднай прэс-канферэнцыі, што прайшла 18 снежня ў Віцебску, іерарх высока ацаніў гэту акцыю. Вядома, гэта толькі адзін са спосабаў, бо рамонт святыні – гэта вельмі каштоўная справа. Але такая ініцыятыва можа паспрыяць прыцягненню сродкаў па-за межамі Беларусі. – Плюс Каталіцкага Касцёла ў тым, што ён з’яўляецца паўсюдным. Таму нам ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
Са святам Божага Нараджэння! Віншаванне ад біскупа Алега Буткевіча
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстос Госпад” (Лк 2,10-11). Нарадзіўся вам сёння Збаўца! У той далёкі ад нас час пасланец з неба абвесціў праўду, якая кранае кожнага чалавека: з намі ёсць Бог! “…Які быў і які ...
Читать далее »Віцебская дыяцэзія гатовая распачаць праектныя працы па аднаўленню касцёла Святога Антонія ў Віцебску
Пра гэта заявіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 18 снежня. Па словах іерарха, дыяцэзія ўжо мае неабходную суму для гэтых працаў, але для гэтага неабходны афіцыйны дазвол уладаў. – У гэтым годзе былі праведзеныя археалагічныя даследаванні на месцы старога касцёла святога Антонія, быў часткова адкрыты падмурак. Далей стаіць пытанне выдзялення зямлі для правядзення праектных працаў. З гэтым ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч правёў перадкалядную сустрэчу з журналістамі
Прэс-канферэнцыя адбылася 18 снежня ў курыі Віцебскай дыяцэзіі. На ёй прысутнічалі журналісты каталіцкіх і свецкіх СМІ, а таксама канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч. У сваім уступным слове біскуп коратка падвёў вынікі мінулага года, а таксама распавёў пра планы на 2019 год. Гэты год для Віцебскай дыяцэзіі асаблівы, бо ў кастрычніку будзе адзначацца 20-ці гадовы юбілей утварэння дыяцэзіі. Сярод іншага ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам Наваполацкай парафіі
Падзея адбылася ў сераду 19 снежня, паведамляецца на парафіяльнай суполцы УКантакце. Усяго да сакраманту хрысціянскай сталасці ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прыступіў 21 вернік. Сярод іх былі як прадстаўнікі моладзі, так і асобы старэйшага веку. Вернікі ўдзячныя біскупу Алегу і ксяндзу Аляксандру за магчымасць напоўніцца Святым Духам і яшчэ больш паяднацца з Богам. Парафія ў Наваполацку мае асаблівае значэнне ...
Читать далее »Каталіцкая алімпіяда пройдзе ў Віцебскай вобласці у 2019 годзе (відэа)
Конкурс у форме тэстаў на веданне Святога Пісання ўпершыню пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч на каляднай прэс-канферэнцыі. Усе падрабязнасці ў сюжэце ТРК “Віцебск”. Алёна Ціханава, vtv.by
Читать далее »Калядная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку
20 снежня святары і сёстры прыбылі ў Наваполацк, каб памаліцца з біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячымі Калядамі. Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса гасцінна расчыніла дзверы свайго храма для гасцей. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, але гэта была своеасаблівая – святочная. Падчас адарацыі духавенства і кансэкраваныя асобы маглі ў цішыні прадставіць Езусу свае клопаты і парафіяльныя справы. У ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел у перадкаляднай вечарыне ў Віцебску і зноў заспяваў песню пад гітару (+відэа)
У Віцебскай абласной бібліятэцы 8 снежня прайшла традыцыйная перадкалядная вечарына “Ціхая ноч, Святая ноч”. Як і летась, у імпрэзе браў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Яго Эксэленцыя зноў узяўся за гітару і атрымаў у выніку шмат гарачых апладысментаў. Адкрываючы вечарыну, кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі зазначыў, што такія сустрэчы даюць магчымасць кожнаму чалавеку, незалежна ад яго веравызнання, глыбей усвядоміць сутнасць гэтага вялікага ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх жаўнераў у Дунілавічах (+ відэа)
На ўрачыстасці прысутнічалі Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, святары, прадстаўнікі мясцовай улады, журналісты, мясцовыя жыхары. Мерапрыемства распачалося ў Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, у 13 гадзін са святой Імшы ў касцёле Святой Тройцы. Напачатку ўсіх прывітаў пробашч парафіі ксёндз Павел Самсонаў і папрасіў біскупа Алега ўзначаліць гэту святую Імшу. Сваё слова да вернікаў ...
Читать далее »«Любіце святарства ў сабе»: пастырская сустрэча ў Шаркаўшчыне
16 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшла пастырская сустрэча біскупа Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Гэта заўсёды магчымасць сустрэцца разам, перажыць Эўхарыстыю і спаткаць Хрыста, якому ўдзячны за дар паклікання. А 11 гадзіне распачалася сустрэча з Езусам Эўхарыстычным у выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце. Перажываючы месяц кастрычнік, прысвечаны ружанцовай малітве, манахіні адправілі гэта набажэнства. “Сёння ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!