Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Біскуп Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне двум дыяканам у Глыбокім

23 мая 2020 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Яўгену Шымановічу і Іллю Саўчанку МІС. Пачатак у 11 гадзін.     Дыякан Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі ...

Читать далее »

Велікодны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск»

У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» прапанаваў гледачам прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з Пастаў, а таксама арганізаваў велікодную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з кс.  канонікам Віктарам Місевічам у прамым эфіры. Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра: уваскрасенне — фундамент новага жыцця; жыццёвыя выпрабаванні і давер Богу; «На Бога спадзявайся, але рукі мыць трэба»; ...

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Шаноўныя святары, кансэкраваныя браты і сёстры, дарагія вернікі, суайчыннікі! Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, непаслухмянасць ...

Читать далее »

Імша Хрызма для прэзбітэрыя Віцебскага касцёла прайшла ў Глыбокім

У Вялікую сераду, 8 красавіка ў глыбоцкім парафіяльным касцёле Святой Тройцы пры ўдзеле дзеканаў і некаторых святароў біскуп Алег Буткевіч канцэлебраваў святую Імшу Хрызма. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных з заклікам, што нягледзячы на трываючыя выпрабаванні для ўсяго свету, трэба імкнуцца трываць у малітве, і «знакам таго ёсць сёння гэта супольная малітва». “Збіраемся, каб прасіць Бога аб ...

Читать далее »

Распараджэнне біскупа Алега Буткевіча адносна цэлебрацыі Вялікага Тыдня ва ўмовах эпідэміі каранавірусу

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры ў Хрысце! Завяршаецца час Вялікага Посту, які рыхтаваў нас да Велікодных Святаў, і які ў гэтым годзе пазначаны выклікам эпідэміі каранавірусу. Ад усяго сэрца дзякую за Вашу адказнасць і зразуменне ўведзеных патрабаванняў у сувязі з узніклай сітуацыяй. Дзякую ўсім святарам і кансэкраваным асобам за іх ахвярнае служэння вернікам. Надыходзячую Пальмовую нядзелю і Пасхальны ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правёў велікапосныя рэкалекцыі ў Міхалішках

З 27 па 29 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія па запрашэнні пробашча парафіі кс. Анатолія Захарэўскага правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, паведамляе grodnensis.by. Духоўныя практыкаванні, якія некаторыя вернікі называюць “рэкалекцыямі жыцця”, сталі для ўдзельнікаў часам умацавання ў веры, яе сведчання і часам ласкі. Парафіяне доўга рыхтаваліся да гэтай падзеі і маліліся ...

Читать далее »

Дэкрэт біскупа Алега Буткевіча “Аб парадку набажэнстваў і душпастырскіх мерапрыемстваў падчас пандэміі каранавіруса”

Шаноўныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! У дадатак да ўжо абвешчанай інструкцыі ККББ ад 13.03.2020г., на падставе Паведамлення Пастаяннай рады ККББ ад 19.03.2020г., у сувязі з далей трываючай небяспекай распаўсюджвання каранавіруса, пастанаўляю наступнае: 1. Удзяліць дыспенсу ад удзелу ў нядзельных і святочных Святых Імшах асобам, якія маюць сімптомы ВРВІ (падвышаная тэмпература, кашаль, галаўны боль г.д.), і ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з днём нараджэння!

                          Ваша Эксцэленцыя!                                               Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння! У гэты ...

Читать далее »

Першая нядзеля Вялікага посту ў Касцёле на Беларусі абвешчана днём пакаяння і перапрашэння за знявагі Бога

Па рашэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Першая нядзеля Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 1 сакавіка, абвешчана ў Касцёле на Беларусі днём пакаяння і перапрашэння за ўсе знявагі Бога, учыненыя сынамі і дочкамі нашага народа. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах нашай краіны будуць цэлебравацца святыя Імшы ў гэтай інтэнцыі і ўзносіцца малітвы пакаяння і перапрашэння. У Звароце да ...

Читать далее »

Экуменічнае набажэнства ў Віцебскай катэдры

20 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства пад дэвізам гэтага года «Будзьма ласкавыя» (пар. Дз 27, 18 – 28, 10), падчас якога прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый Віцебска маліліся аб еднасці хрысціян, паведамляе vitkatedra.by. Матэрыялы на сёлетні тыдзень за адзінства хрысціянаў былі падрыхтаваныя рознымі хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце. Гісторыя хрысціянства ў гэтай маленькай краіне бярэ ...

Читать далее »