8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. На сустрэчы семінарысты мелі магчымасць паразважаць над жыццём Маці Божай. Дзень засяроджання распачаўся ўвечары 7 снежня ўрачыстымі Нешпарамі і ўводнай канферэнцыяй духоўнага айца семінарыі пра гісторыю ўзнікнення догмату аб Беззаганным Зачацці Марыі. Пасля надышоў час цішыні. У дзень урачыстасці семінарыстаў чакала ...
Читать далее »Архив меток: Беззаганнае Зачацце Марыі
Што такое Беззаганнае Зачацце Панны Марыі?
У ХІХ ст. у Касцёле быў прыняты дагмат, які да сённяшняга дня застаецца незразумелым вялікай колькасці некатолікаў, але таксама і тых, хто належыць да Каталіцкага Касцёла. Гэта дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Часта Касцёл крытыкуюць за тое, што ён сам, беспадстаўна, выдумвае для сябе праўды веры. Таксама крытыка дагмату грунтуецца на тым, што Хрыстус прыйшоў, каб адкупіць усіх ...
Читать далее »8 снежня Глыбоцкая парафія прысвяціла сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі
Каталіцкі Касцёл мае асаблівы прывілей ушаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю ва ўрачыстасць Яе Беззаганнага Зачацця. Так Божы Провід вёў прыгожа, што да гэтай праўды Касцёл дарастаў, дарастаў духоўна, хаця свядомасць Божага народу была заўсёды вельмі глыбока з’яднаная з пабожнасцю Марыі. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асаблівым чынам запрашаў паразважаць, як гэта быць «дзіцём Марыі» і заклікаў не саромецца называць ...
Читать далее »Папа Францішак аддаў пашану Марыі Беззаганнай
8 снежня 2021 года ў 6.15 Пантыфік паехаў на Іспанскую плошчу ў Рыме, каб ушанаваць Марыю Беззаганную. Ён паставіў кошык белых руж да падножжа калоны з статуяй Маці Божай. Візіт у знакавае месца меў прыватны характар. Папа Францішак маліўся да Багародзіцы, “просячы ў Яе цуду вылячэння для многіх хворых, вылячэння для народаў, якія моцна пакутуюць ад войнаў і кліматычнага крызісу, ...
Читать далее »Што такое Беззаганнае Зачацце Марыі?
8 снежня Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Марыі, якая з’яўляецца абавязковым святам, калі кожны вернік абавязаны ўдзельнічаць у св. Імшы. У сувязі з гэтым варта даведацца, што насамрэч у гэты дзень святкуе Касцёл. Што такое Беззаганнае Зачацце Марыі? Гэта праўда пра тое, што бацькі Марыі Яўхім і Ганна зачалі сваю Дачку, якую Бог захаваў ад плямы першароднага граху — граху ...
Читать далее »