19 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) і філіяльнай капліцы гэтай парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Падліпках адбыліся набажэнствы з нагоды дажынак. Літургіі цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. На пачатку набажэнства адбылася працэсія вернікаў-хлебаробаў з вянкамі сёлетняга жніва, якія благаславіў арцыбіскуп Кандрусевіч. Звяртаючыся ў гаміліі да вернікаў парафіі, якая для арцыбіскупа з’яўляецца роднай, ён адзначыў, ...
Читать далее »Архив меток: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Ушанаваць рэліквіі і абразы бласлаўлёных назарэтанак можна ў Навагрудскім касцёле
29 ліпеня 2023 года ў Навагрудскі касцёл св. Арханёла Міхала былі ўрачыста ўнесены рэліквіі бласлаўлёных сясцёр назарэтанак, навагрудскіх мучаніц, а таксама іх абразы, намалёваныя вядомымі мастакамі-партрэтыстамі нашай краіны. Унясенне рэліквій здзейсніла с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная сясцёр назарэтанак у Беларусі, разам з с. Лаўрай Шукеловіч, якая ў сваю чаргу распавяла гісторыю Навагрудскіх пакутніц. Літургію, якая распачалася апоўдні, узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць святога Антонія ў Адэльску
13 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага. Святкаванне ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога Адэльск з’яўляецца малой радзімай. Гэты парафіяльны адпуст збірае вялікую колькасць вернікаў з усяго наваколля, таму святая Імша з гэтай нагоды цэлебруецца звонку. Традыцыйна гэтае свята дзеліцца на дзве часткі: сакральная – Імша ...
Читать далее »Абвешчаны тэма і дэвіз на 2023 пастырскі год у беларускіх дыяцэзіях
16 лістапада 2022 года ў Старшынёй камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, былі абвешчаны тэма і дэвіз 2023 пастырскага года. Паведамленне Старшыні камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Кантынентальны этап Сінду Біскупаў аб сінадальнасці засяродзіў сваю ўвагу на больш актыўным удзеле свецкіх вернікаў у ажыццяўленні місіі Касцёла ў ...
Читать далее »«Няма большай любові»: Росіца зноў сустрэла сваіх пілігрымаў
5 і 6 жніўня ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці. Гэта маленькая вёска ў Верхнядзвінскім раёне стала месцам трыўмфу любові, мужнасці, сапраўднай пастырскай адданасці Хрысту і людзям. Тут у лютым 1943 года падчас карнай экспедыцыі ў агні згарэла больш за паўтары тысячы чалавек, а разам з імі – бласлаўлёныя мучанікі айцы марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Святары дабравольна выбралі смерць, каб ...
Читать далее »“Гісторыя наступнага стагоддзя ўжо сёння залежыць ад нас”. 200-годдзе заснавання касцёла адзначылі ў Дзеркаўшчыне
9 мая 2022 года ў Дзеркаўшчыне, што на Глыбоччыне, урачыста адзначылі 200-годдзе з часу заснавання парафіяльнага касцёла Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначалілі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч і святары, якія прыехалі, каб раздзяліць радасць святкавання разам з Дзеркаўшчынскай парафіяй. Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана заснаваны 7 мая 1822 года, пра што ...
Читать далее »Арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч маліўся ў Барсуках ва ўспамін святога Юрыя
23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае мучаніка святога Юрыя, рымскага воіна. Выява гэтага святога, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У в. Барсукі (Докшыцкі дэканат) капліца носіць тытул святога Юрыя, і мясцовага пробашча таксама завуць кс. Юрый Бараўнёў. З гэтай нагоды ў маленькую вёсачку завітаў ганаровы госць арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам ...
Читать далее »Вучэнне Яна Паўла ІІ адносна чалавечага жыцця
Урывак з дакладу арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Трыпціх вучэння Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVI і папы Францішка», з якім ён выступіў падчас першага Міжнароднага малітоўнага кангрэсу ў абарону жыцця, які праходзіў у лістападзе 2021 г. у Навагрудку. Сутнасць чалавечага жыцця Святы Ян Павел ІІ увайшоў у сучасную гісторыю Касцёла і свету як абаронца і прамоўтар Божага дару жыцця і яго святасці ...
Читать далее »У Навагрудку асвяцілі адноўлены алтар
19 чэрвеня ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылося асвячэнне адноўленага алтара Святога Крыжа, які разам з будынкам касцёла быў знішчаны бальшавікамі пасля ІІ Сусветнай вайны. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі іерарх раскрыў сутнасць Крыжа Хрыстаа, а на заканчэнне Імшы асвяціў адноўлены алтар. Пасля адбылося адкрыццё выставы мастацкіх твораў Анатоля Наліваева пад назвай «Храмы Радзімы». ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч у Віцебску: Будаваць цывілізацыю міру, а не гвалту
31 студзеня, у ІV Звычайную нядзелю, Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у касцёле Святога Духа ў Віцебску цэлебраваў святую Імшу падзякі за 75-годдзе і шчаслівае вяртанне на радзіму. Гэтую новазбудаваную святыню ў цэнтры самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў краіне іерарх сам пасвяціў у вігілію ўрачыстасці Спаслання Духа Святога 18 мая 2013 года. Па запрашэнні ксяндзоў сальватырыянаў, якія духоўна апякуюцца ...
Читать далее »