Лічаныя дні аддзяляюць вернікаў каталіцкай канфесіі ад аднаго з самых прыгожых хрысціянскіх святаў – Божага Нараджэння. Напярэдадні важнай для кожнага католіка ўрачыстасці ў парафіях і супольнасцях па ўсёй краіне адбываюцца аплаткавыя сустрэчы, галоўная мэта якіх – у духу братэрства і любові сустрэць маленькага Хрыста, абмяняцца каляднымі пажаданнямі. Чатырнаццатага снежня чарговая такая сустрэча прайшла ў сталічнай парафіі Святога Духа, што адносіцца ...
Читать далее »Архив меток: аплаткавая сустрэча
Аплаткавая сустрэча для бедных прайшла ў Гродне
21 снежня ў Гродне адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для бедных, бяздомных i маламаёмных напярэдадні свята Божага Нараджэння. На сустрэчы сабралася больш за 100 чалавек. З беднымі сустрэліся біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дырэктар гродзенскага “Caritas” кс. Алег Пятрашка, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза, а таксама пастар лютэранскай супольнасці Уладзімір Татарнікаў. Спачатку прысутныя праспявалі калядкі, што дапамагло стварыць атмасферу Божага ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для медыкаў прайшла ў Бараўлянах
15 снежня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў службы аховы здароўя. Разам з мясцовымі святарамі кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB і кс. Казімірам Шыдэлко SDB на сустрэчы прысутнічаў ганаровы госць, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Распачалася сустрэча са святой Імшы, перад пачаткам якой да сабраных звярнуўся пробашч парафіі і адказны за душпастырства ...
Читать далее »У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча для дзяцей з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага
2 студзеня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Распачалася праграма са святой Імшы, якую узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас казання біскуп Юрый разам з дзецьмі паразважаў над тым, як трэба рыхтавацца да свята Божага Нараджэння. Рыхтуючыся знешне, прыбіраючы і ўпрыгожваючы кватэру, набываючы падарункі, варта памятаць, што самае галоўнае — падрыхтаваць ...
Читать далее »Святочная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Полацку
21 снежня ў полацкі касцёл Святога Андрэя Баболі з’ехаліся святары і манахіні з Віцебскай дыяцэзіі на святочную сустрэчу разам з пастырам дыяцэзіі. Спатканне распачалося з малітвы ў цішыні перад Езусам Эўхарыстычным, падчас якога многія скарысталі з магчымасці споведзі. Прамаўляючы Божае слова, біскуп Алег Буткевіч паразважаў над асобай святога Юзафа і яго роляй у жыцці сучаснага святара. “Святы Юзаф служыць прыкладам ...
Читать далее »«Мы — прэзбітэрый Віцебскай дыяцэзіі, таму трэба трываць у еднасці з Богам і паміж сабою». Перадкалядная пастырская сустрэча ў Полацку
19 снежня ў полацкім касцёле Святога Андрэя Баболі адбылася перадкалядная пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэмай спаткання стала еднасць, якая павінна панаваць сярод духавенства і лучыць яго з Богам і вернікамі. На святочную сустрэчу духавенства з усёй дыяцэзіі з’ехалася больш за 70 святароў і некалькі дзесяткаў законнікаў і законніц. Перад святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч, ...
Читать далее »Салезіянская сям’я Беларусі сабралася на аплаткавую сустрэчу
Вечарам 16 снежня салезіянская сям’я Беларусі сабралася на аплаткавую сустрэчу ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні. У гэтым годзе ў Смаргонь прыбылі прадстаўнікі чатырох галін салезіянскай сям’і: святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, суполка ADMA (Асацыацыя Марыі Успамогі Хрысціянаў), а таксама бацькі святароў і сясцёр. Уступнае слова на распачацце сустрэчы ўзяў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар ...
Читать далее »Першыя аплаткавыя сустрэчы для парафіяльных груп адбыліся ў Шчучыне
14 снежня на дзяленне аплаткай сабралася літургічная служба алтара, дзіцячы і моладзевы хор «Calasanz» разам са сваімі бацькамі. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе была рэкордная колькасць удзельнікаў сустрэчы, больш за 140 чалавек. Сустрэча распачалася ў касцёле супольнай малітвай — Вяночкам Дванаццаці Зорак — складзенай калісьці самім заснавальнікам ордэна піяраў. Наступнай, і бадай жа, галоўнай часткай праграмы, пад спеў традыцыйных ...
Читать далее »У Шчучыне айцы-піяры падзяліліся аплаткам са сваімі бацькамі
Сустрэча распачалася 14 студзеня ў хатняй капліцы айцоў Вяночкам Дванаццаці Зорак. Гэта малітва, якая была складзена самім Заснавальнікам Ордэна Піяраў св. Юзафам Каласансам. Адной з інтэнцый, у якой маліліся прысутныя, была просьба аб жыцці вечным для тых бацькоў, хто ўжо адышоў з гэтага свету. Найбольш важным момантам спаткання стала ўзаемнае дзяленне аплаткам сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Айцец Вітольд Пяцельчыц SP ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі “Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця” прайшла ў Гродне
12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі «Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця». На пачатку сустрэчы біскуп звярнуў увагу, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць пазнаваць і паглыбляць каталіцкую навуку ў сферы сям’і і сужэнства. Потым навучэнцы 1 курса прадставілі тэатральную сцэнку пра Божае Нараджэнне. Падчас выступлення прагучалі вядомыя калядныя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!