Алімпійскі звон Пераможцы, які зараз знаходзіцца на Стад дэ Франс у Парыжы, пасля Летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 года будзе перамешчаны ў сабор Нотр-Дам. 500-кілаграмовы бронзавы звон стане лептай у аднаўленне славутага храма, які пацярпеў ад пажару ў 2019 годзе. Плануецца, што ў верасні ён будзе ўсталяваны ў адной з веж сабора і ўпершыню празвініць 8 снежня 2024 года ...
Читать далее »Архив меток: Алімпійскія гульні
Касцёл у Францыі суправаджае Алімпіяду
З нагоды летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія распачаліся 26 ліпеня 2024 года, Каталіцкі Касцёл у Францыі ініцыяваў шэраг спадарожных мерапрыемстваў. У рамках так званых Святых гульняў, на працягу Алімпіяды і Паралімпіяды пройдуць малітвы, канцэрты і спартыўныя мерапрыемствы з мэтай прасоўвання ідэі салідарнасці і абвяшчэння хрысціянскага паслання. Адрасатамі ініцыятывы Парыжскай архідыяцэзіі і епіскапату Францыі стануць каля 10 тысяч спартсменаў, удзельнікаў ...
Читать далее »У Парыжы адкрылі Алімпійскі храм
Да сёлетняй летняй Алімпіяды ў Парыжы адкрылі Алімпійскі храм. Гэта знакавы для горада касцёл святой Марыі Магдалены – Ля Мадлен, у самым цэнтры французскай сталіцы. Гэта сумесны праект дзяржавы і касцёла. Да 8 верасня 2024 года тут будзе Алімпійская парафія і, між іншым, месца духоўнага адпачынку для спартсменаў. Штодзённыя набажэнствы падчас Гульняў будуць праходзіць кожны дзень для розных краін-удзельніц, запланаваны ...
Читать далее »У Францыі трывае малітва за алімпійцаў — «Святыя гульні-2024»
Касцёл у Францыі імкнецца выкарыстаць Алімпійскія гульні як магчымасць для евангелізацыі — ці, прынамсі, для прадстаўлення хрысціянскага бачання спорту. Адбываецца гэта ў межах праграмы «Holy Games» (Святыя гульні). Да Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Парыжы запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Аніматарамі праграмы будуць дзве тысячы маладых католікаў з усёй Францыі. Прадугледжана, што будуць малітвы і сведчанні выбітных спартсменаў, сярод якіх нярэдка можна ...
Читать далее »На Алімпіядзе ў Парыжы спартсменам-католікам будуць дапамагаць святары
Менш за тры месяцы засталося да пачатку Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Да іх рыхтуюцца не толькі спартсмены, але і святары. Для спартсменаў Алімпіяда — гэта складаныя і вырашальныя моманты. «Шмат з іх знаходзяць падтрымку ў веры», — сказаў дыякан Джэйсан Ніока, адказны за падрыхтоўку святароў Алімпіяды. Паводле рэкамендацый МАК, у Алімпійскай вёсцы будзе мультырэлігійны цэнтр для прадстаўнікоў пяці асноўных рэлігій. ...
Читать далее »Арцыбіскуп Нагасакі: Алімпійскі агонь у Токіо – малітва за мір
Прайшло 76 гадоў з таго моманту, як 6 жніўня 1945 г. была скінута атамная бомба на Хірасіму, а праз тры дні – на Нагасакі. Сёлета драматычны юбілей супаў з летнімі Алімпійскімі гульнямі ў Токіо. Што тычыцца Японіі, пасланне Алімпійскага агню з’яўляецца напамінам: «Больш ніякіх бомб», — заўважыў Мітрапаліт Нагасакі, арцыбіскуп Джозэф Міцуакі Такамі ў размове з Vatican News. Два гады ...
Читать далее »Папа Францішак прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо
25 ліпеня 2021 г., падчас традыцыйнай нядзельнай малітоўнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік прывітаў удзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Токіо. “У гэтую пятніцу ў Токіо пачаліся 32-я Алімпійскія гульні. Няхай у перыяд пандэміі Спаборніцтвы стануць знакам надзеі, знакам усеагульнага братэрства ў духу здаровай канкурэнцыі. Няхай Бог благаславіць арганізатараў, спартсменаў і ўсіх, хто супрацоўнічае на карысць гэтага вялікага свята спорту!”, — пажадаў Святы ...
Читать далее »Пхёнчхан: польскія алімпійцы на святой Імшы у Папяльцовую сераду
Польскія спартсмены, якія ўдзельнічаюць у зімовых Алімпійскіх гульнях у карэйскім горадзе Пхёнчхан, прынялі ўдзел у святой Імшы ў Папяльцовую сераду. Яе адправіў біскуп Мар’ян Флёрчык, дэлегат епіскапату Польшчы па пытаннях пастырства спартсменаў. У Вялікі пост «алімпійская сямʼя» увайшла на 8 гадзін раней чым іх землякі. 14 лютага былі адпраўлены святая Імша для балельшчыкаў і гасцей і дзве Імшы для спартсменаў. ...
Читать далее »Касцёл у Карэі духоўна дапамагае Алімпіядзе
Каталіцкі Касцёл у Карэі прапануе душпастырскую апеку ўдзельнікам зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчане. Увесь час ў Алімпійскай вёсцы будзе знаходзіцца кс. Фрэнсіс Лім і-Джун, дырэктар моладзевага служэння Сеульскай дыяцэзіі. У душпастырства ўключылася таксама дыяцэзія Чхунчхон, на тэрыторыі якой размешчаны алімпійскія аб’екты ў Пхёнчане і Каныне. У парафіях у непасрэднай блізкасці ад размяшчэння алімпійцаў будуць раздавацца ўлёткі на англійскай мове з ...
Читать далее »Ватыканская каманда выступіць на Алімпійскіх гульнях
Упершыню Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна запрасіў Апостальскую Сталіцу на цырымонію ўрачыстага адкрыцця зімовай Алімпіяды, якая пачнецца 9 лютага 2018 г. у горадзе Пхенчхан у Паўднёвай Карэі. Раней, 5-7 лютага, ватыканская дэлегацыя, якую ўзначаліць падсакратар Папскай рады па культуры, мансеньёр Мэльчор Санчэс дэ Toкa ўпершыню паўдзельнічае ў Генеральнай Асамблеі Камітэта ў якасці назіральніка. Ватыканская каманда таксама ў першы раз возьме ўдзел ...
Читать далее »