Зусім нядаўна была створана новая інтэрнэт-старонка www.abortamnet.by, якая абвяшчае абарону жыцця. Яе стварыла каталіцкая малітоўная група «У абарону жыцця», якая з 2013 г. дзейнічае ў Гродне. Асноўная мэта групы – малітва за ненароджаных дзяцей, за жанчын і ўрачоў, якія робяць аборты, і за ўсіх, хто мае да іх дачыненне. Яшчэ адной задачай групы з’яўляецца дзейнасць у абарону жыцця: чытанне лекцый ...
Читать далее »Архив меток: абарона жыцця
Аўтапрабег у абарону жыцця адбудзецца ў Гродне
27 мая па галоўных вуліцах горада пройдзе аўтапрабег «Гродна за жыццё і супраць абортаў». Акцыя распачнецца супольнай малітвай а 18 гадзіне каля Пакроўскага кафедральнага сабора (вул. Ажэшка, 23). Мерапрыемства мае межканфесійны характар, таму да ўдзелу запрашаюцца ўсе, каму неабыякавы хрысціянскія каштоўнасці. Аўтапрабег адбудзецца ў рамках 5-га дабрачыннага марафона «15 дзён у абарону жыцця і сям’і» і будзе праходзіць у суправаджэнні ...
Читать далее »Крыжовы шлях у абарону жыцця прайшоў у гродзенскай катэдры
16 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбыўся Крыжовы шлях у абарону жыцця. Набажэнства правялі члены малітоўнай групы “У абарону жыцця”, якая дзейнічае пры гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці. У разважаннях, якія чыталіся падчас кожнай стацыі Крыжовага шляху, уздымалася тэма сям’і і важная праблема нашага часу – праблема абортаў. Прысутныя ў катэдральным касцёле супольна маліліся ў інтэнцыі абароны ...
Читать далее »Святы Айцец: занадта мала католікаў выступае ў абарону жыцця
Па словах Святога Айца, занадта мала католікаў выступае ў абарону жыцця. Пантыфік сказаў пра гэта, вітаючы членаў італьянскага “Руху за жыццё”, якія прысутнічалі 4 лютага на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Сёння ў Італіі адзначаецца Дзень для жыцця, тэма якога гучыць: “Евангелле жыцця — радасць для свету”. Я далучаюся да паведамлення італьянскіх біскупаў і жадаю выказаць ...
Читать далее »Колькі каштуе жыццё чалавека?
Ужо даўно было сказана, што той, хто ратуе адно жыццё, ратуе ўвесь свет. Заўсёды актуальныя пытанні Ці сучасная цывілізацыя набыла мудрасць ставіцца з пашанаю да такой фундаментальнай каштоўнасці, якой з’яўляецца жыццё чалавека? Наадварот, у сённяшнім спажывецкім грамадстве ўсё больш заўважнае прадметнае трактаванне чалавечага жыцця. Сёння — як ніколі раней — неадкладнага адказу патрабуе драматычнае пытанне: што такое жыццё? Вялікім выклікам ...
Читать далее »У Звеставанне католікі пачалі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
Вернікі паспрабуюць выратаваць ад абортаў дзяцей, штодня чытаючы малітву і здзяйсняючы добрую справу. У Каталіцкай царкве вернікі пачалі традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Штогод гэтая малітва доўжыцца са Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы да Раства Хрыстова (25 сакавіка — 25 снежня). Ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збаўцу, і дала згоду на гэта. ...
Читать далее »У гродзенскіх парафіях пройдзе Крыжовы шлях “У абарону жыцця”
Малітоўная група “У абарону жыцця” шчыра запрашае на Крыжовы шлях, які будзе праходзіць у касцёлах горада Гродна. Прадстаўнікі гэтай малітоўнай групы наведаюць гродзенскія парафіі, каб разам з вернікамі разважаць над мукай Езуса Хрыста. У разважаннях падчас стацый Крыжовага шляху будуць закрануты такія тэмы, як аборты, праца ўрачоў, прабачэнне, любоў, усынаўленне, асаблівыя дзеці. Расклад: 17 сакавіка 18.15 – парафія Адшукання Святога ...
Читать далее »У Навагрудку прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя абароне сямейных хрысціянскіх каштоўнасцей
З 3-га па 10-га лістапада ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку праходзілі лекцыі і майстар класы, прысвечаныя абароне ненароджанага жыцця і сямейных хрысціянскіх каштоўнасцей. Pro-life праграма была арганізавана па ініцыятыве пробашча парафіі кс. Юрыя Жэгарына пры падтрымцы дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» і Навагрудскага райвыканкама. — Я даўно знаёмы з дзейнасцю фонда «Адкрытыя сэрцы». Яго супрацоўнікі і валанцёры прапаведуюць агульнахрысціянскія сямейныя каштоўнасці ...
Читать далее »На Глыбоччыне праходзіць акцыя «У абарону жыцця»
13 кастрычніка ў Глыбокім стартавала акцыя «У абарону жыцця», якая працягнецца да 20 кастрычніка. Галоўная мэта – сфарміраваць у моладзі станоўчае стаўленне да сямейных каштоўнасцяў. У раённай акцыі прымаюць удзел дактары і святары каталіцкай і праваслаўнай канфесіі. Асноўная аўдыторыя – старшакласнікі школ і навучэнцы Глыбоцкага дзяржпрафліцэя. 17 кастрычніка святары наведалі першую і другую гарадскія школы, дзе з прамовамі звярнуліся да ...
Читать далее »Папа заснаваў Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця
4 чэрвеня Святы Айцец Францішак зацвердзіў “ad experimentum” cтатут новай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, у склад якой увойдуць, пачынаючы з 1 верасня, цяперашнія Папская рада па справах свецкіх і Папская рада па справах сям’і. З гэтага дня паўнамоцтвы абедзьвух дыкастэрый спыняюцца і яны перастаюць існаваць, гаворыцца ў спецыяльнай заяве Залы Друку Святога Пасаду. Змены адбыліся згодна з ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!