Святы Айцец спачувае ў сувязі з авіякатастрофай на поўдні Францыі

AFP4023009_ArticoloПапа Францішак выказаў спачуванні і словы падтрымкі сваякам і блізкім загінуўшых у выніку крушэння пасажырскага самалёта “Airbus A320” нямецкай авіякампаніі “Germanwings”, паведамляе Ватыканскае радыё.

“Даведаўшыся аб трагічнай авіякатастрофе, якая здарылася ў рэгіёне Дзінь і прывяла да шматлікіх ахвяраў, многія з якіх – дзеці, Яго Святасць Папа Францішак далучаецца да смутку іх родных, выказаючы сваю блізкасць у цярпенні”, — гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна. Пантыфік запэўніў у малітве за загінулых, давяраючы іх Божай міласэрнасці і выказаў сваю глыбокую блізкасць усім, каго закранула гэта трагедыя, у тым ліку ратаўнікам, вымушаным працаваць у складаных умовах.

Крушэнне самалёта авіякампаніі “Germanwings”, які ляцеў з Барселоны ў Дзюсельдорф, адбылося 24 сакавіка ў Альпійскіх гарах на поўдні Францыі. У выніку катастрофы загінулі 150 чалавек. На дадзены момант прычынай трагедыі названы “няшчасны выпадак”.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі