Сустрэча апостальскага руху «Маргарыткі» Віцебскай дыяцэзіі пройдзе ў Удзеле

Айцы францішкане з Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) запрашаюць удзельнікаў Апостальскага руху «Маргарытка» на дыяцэзіяльную сустрэчу, якая адбудзецца 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа.

Плануецца, што ў сустрэчы возьме ўдзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Сутнасцю апостальскага руху «Маргарытка» з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара альбо сястру законную.

Праграма сустрэчы:

  • 13.00 — абед;
  • 13.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з Ружанцам;
  • 14.00 — канферэнцыя;
  • 15.00 — святая Імша; Вяночак да Божай Міласэрнасці

Рэгістрацыя: айцец Яраслаў Марыя Банасяк OFMConv, адказны за сустрэчу

тэл.: +375 (33) 696 57 17

e-mail: paterbanasiak@gmail.com

Catholic.by

для друку для друку