Сярод студэнтаў Гродзенскай семінарыі з’явіліся новыя лектары, акаліты і кандыдаты да дыяканскага пасвячэння

18 лютага, у Першую нядзелю Вялікага посту, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў студэнтам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугі лектарату і акалітату. Таксама сярод семінарыстаў былі вызначаны кандыдаты да прыняцця першай ступені сакрамэнту пасвячэння – дыяканату.

Урачыстае ўдзяленне паслуг адбылося ў капліцы семінарыі на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Лектарамі сталі студэнты трэцяга курса, акалітамі – чацвёртага, кандыдатамі да прыняцця дыяканскага пасвячэння – пятага.

Да гэтай падзеі студэнты рыхтаваліся на працягу некалькіх гадоў, а непасрэднай падрыхтоўкай сталі праведзеныя ў семінарыі велікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні, якія прайшлі на пачатку Вялікага посту, у многім садзейнічалі таму, каб студэнты маглі свядома прыняць устаноўленыя ў Касцёле паслугі, якія з’яўляюцца важнымі этапамі на шляху семінарыйнай фармацыі.

Біскуп нагадаў семінарыстам, што гэта чарговы крок у фармацыі, які набліжае іх да святарскага служэння. Іерарх пажадаў ім выкарыстаць час Вялікага посту, які нядаўна пачаўся, для ўзрастання ў сваім пакліканні.

Рэктар семінарыі кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі падзякаваў біскупу за ўдзяленне паслуг і айцоўскі клопат аб гэтай навучальнай установе.

Grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі