Самая старэйшая манахіня Еўропы перанесла каранавірус

116-гадовая манахіня з ордэну Сясцёр Міласэрнасці святога Вінцэнта Дэ Поль (SM) выздаравела ад Covid-19. 11 лютага 2021 года ёй споўніцца 117 гадоў. Як піша Guardian, сястра Андрэ Люсіль Рэндон, якая нарадзілася ў 1904 годзе, у мінулым месяцы здала аналіз на каранавірус, які паказаў станоўчы рэзультат.

Зараз яна пражывае ў доме для састарэлых святой Кацярыны Лабурэ пад Тулонам, дзе нягледзячы на жорсткія меры бяспекі, 81 з 88 прабываючых заразіліся каранавірусам, 10 з якіх памерлі.

Сястра Андрэ пераносіла хваробу бессімптомна і пастаянна заставалася ў сваім пакоі ў ізаляцыі. Медсёстры паведамілі, што адзінай яе скаргай было “прабыванне ў адзіноце”.

Спадар Давід Тавела, прэс-сакратар дома састарэлых, для мясцовай газеты Var Matin зрабіў наступную заяву: “Манахіня сваімі паводзінамі не паказвала, што баіцца вірусу. Яна не распытвала пра сваё здароўе. Яе больш цікавілі штодзённыя справы. Напрыклад, яна хацела ведаць, ці зменіцца ў сувязі з каранцінам час прыёму ежы і адпачынку. Яна не паказвала страху перад хваробай. Больш таго, яна перажывала больш за іншых жыхароў нашага дому, чым за сябе”.

Сястра Андрэ на сённяшні дзень сляпая і перамяшчаецца выключна ў інвалідным вазку. У кляштар яна прыйшла ў 1944 годзе ва ўзросце 40 гадоў. Перад тым як стаць манахіняй, яна працавала выхавальніцай. У доме састарэлых яна знаходзіцца з 1979 года.

У мінулым годзе манахіня сказала, што не ўяўляе сабе, як змагла так доўга пражыць. “Я не маю паняцця, у чым сакрэт. Толькі Бог можа адказаць на гэтае пытанне”, — паведаміла яна французскаму радыё. “У маім жыцці было шмат няшчасця, і падчас вайны 1914-18 гг, калі я была дзіцем, я пакутавала, як і ўсе іншыя”.

Пераклад і апрацоўка кс. Аляксея Ляшко, спецыяльна для Сatholicnews.by, паводле agi.it

для друку для друку