Турнір «Кубак св. Дамініка Савіа» адбудзецца 3 мая ў суботу ў Смаргоні, пры парафіі св. Міхала Арханёла.
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні турніру па міні-футболе «Кубак св. Дамініка Савіа»
сярод міністрантаў каталіцкіх парафій 5-9 клас
Мэты і задачы
- Папулярызацыя футбола
- Зносіны і абмен досведам сярод міністрантаў каталіцкіх парафій.
Тэрміны і месца правядзення
- Спаборніцтвы праводзяцца ў г. Смаргоні (стадыён «Юнацтва», вул. П. Балыша, 4).
- 03.05.2025 г. — хлопцы 5-9 класаў.
- Пачатак у 10.00 – прыезд у араторый (вул. П. Балыша 5) і рэгістрацыя; 10.30 — св. Імша ў парафіяльным касцёле; 11.30 – пачатак спаборніцтваў (араторый).
- Працягласць гульняў: 2 таймы па 15 хвілін.
Кіраўніцтва правядзеннем турніру
- Агульнае кіраўніцтва і арганізацыя турніру ажыццяўляецца кс. Артурам Ляшнеўскім SDB, членамі парафіі св. Міхала Арханёла ў г. Смаргонь.
Удзельнікі спаборніцтваў
- Для ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды міністрантаў 5-9 класаў, якія прадстаўляюць каталіцкія парафіі Беларусі. 10 удзельнікаў + 1 прадстаўнік. Усяго 11 чалавек.
- Заявачны ліст ад каманды на ўдзел у спаборніцтвах прадстаўнікі каманд дасылаюць на адрас эл.пошты – donboskovec10041989@gmail.com да 27.04.2025, тым самым пацвярджаюць удзел у спаборніцтвах, арыгінал заяўкі прадстаўнікі каманд здаюць у судзейскую калегію да пачатку гульняў.
Парадак вызначэння пераможцаў
Спаборніцтвы праводзяцца па кругавой сістэме Месцы каманд вызначаюцца па суме ачкоў, набраных ва ўсіх матчах.
- па выніках гульняў паміж сабой;
- па розніцы забітых і прапушчаных мячоў паміж сабой;
- па лепшай рознасці забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх матчах;
- па большай колькасці забітых мячоў ва ўсіх матчах;
- пры роўнасці ўсіх паказчыкаў — серыя пенальці.
Кантакты
- Кс. Артур Ляшнеўскі SDB +37529 761-70-17 (Просьба пісаць у вайбер і тэлеграм)
