З нядзелі, 15 снежня, дамінікане з Магілёва запрашаюць да супольнага чытання і слухання Божага слова з Кнігі Эстэры, каб лепей падрыхтавацца да Божага Нараджэння.
У гэтай Кнізе 10 раздзелаў. Будзем карыстацца каментарыямі сучасных біблістаў (выдавецтва „Święty Paweł”, з польскай мовы пераклад Наталля Дарашкевіч).
Завяршэнне супольнага чытання і малітвы Словам адбудзецца 24 снежня.
Запрашаем да супольнасці: АдвэнтЭстэра2024 на Viber i Тelegram.
Кантакт +37529 291 92 11 — а. Раман
для друку