З 18 па 20 кастрычніка ў парафіяльным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса «Назарэт».
Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС.
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым.
Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.
План рэкалекцый:
18 кастрычніка, пятніца:
- 18.00 — святая Імша (касцёл);
- 19.00 — вячэра;
- 20.00 — адарацыя, споведзь;
- 21.00 — уводзіны
19 кастрычніка, субота:
- 8.00 — снеданне;
- 9.00 — медытацыя;
- 10.00 — канферэнцыя 1, самастойная праца;
- 12.00 — святая Імша;
- 13.00 — абед;
- 15.00 — канферэнцыя 2, самастойная праца;
- 18.00 — вячэра;
- 20.00 — адарацыя;
20 кастрычніка, нядзеля:
- 8.00 — снеданне;
- 8.45 — канферэнцыя 3;
- 10.00 — святая Імша;
- 11.30 — заканчэнне курса, «Што забіраю з сабой?»;
- 13.00 — абед.
Па падрабязную інфармацыю і для запісу звяртацца па тэл.: +375 (44) 771 99 83 – Марына
для друку