Рэкалекцыі для мужчын у Вялікім посце

«Мужчыны св. Юзафа» запрашаюць мужчын (18+) прыняць удзел у рэкалекцыях на тэму «Духоўнае развіццё і мужчынская ідэнтычнасць», якія будуць праходзіць з 27 лютага па 1 сакавіка 2026 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.

Рэкалекцыі будзе праводзіць а. Павел Раманчук OFMConv.

Падчас рэкалекцый удзельнікі будуць разважаць над пытаннямі:

  • Мужчынскае станаўленне ў Святым Пісанні, мужчына які становіцца перад абліччам Бога.
  • Адказнасць мужчыны і роля ў сучаснасці, выклікі, выпрабаванні і крызісы.
  • Прыклад святых мужчын, які інспіруе і дапамагае ў сучаснасці.
  • Мужчына як знак стабільнасці і апекі.

Праграма (магчымыя змены):

27 лютага, пятніца

  • 20.00 – вячэра
  • 21.00 – cвятая Імша з гаміліяй
  • 22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі

28 лютага, субота

  • 8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina
  • 9.00 – снеданне
  • 10.00 – канферэнцыя 1
  • 11.15 – кава-паўза
  • 12.00 – cвятая Імша з гаміліяй
  • 13.00 – абед
  • 13.30 – Крыжовы шлях
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 15.15 – канферэнцыя 2
  • 16.30 – кава-паўза
  • 17.00 – Адарацыя, ружанец, магчымасць споведзі
  • 18.30 – вячэра
  • 20.30 – дыскусія па канферэнцыях
  • 22.00-8.00 – індывідуальная начная Адарацыя

1 сакавіка, нядзеля

  • 7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina
  • 8.00 – снеданне
  • 9.00 – канферэнцыя 3
  • 10.00 – кава-паўза
  • 10.30 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў
  • 12.00 – святая Імша
  • 13.00 – абед
  • 13.30 – бласлаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

Ахвяраванне за ўдзел, уключна з начлегам і харчаваннем, складае 175 рублёў + дабравольнае ахвяраванне для айца-рэкалекцыяніста.

З сабой узяць Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.
Адрас правядзення: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19; станцыя метро «Пралетарская».

для друку для друку