Рэкалекцыі для мужчын у Росі адбудуцца ў чэрвені

Запрашаем мужчын і юнакоў прыняць удзел у рэкалекцыя на тэму “Малітва ў жыцці мужчыны”, якія адбудуцца з 2 па 4 чэрвеня 2023 года ў парафіі Святой Троіцы ў Росі (Ваўкавыскі раён).

“Малітва – гэта фарпост у духоўным жыцці”. Так казалі айцы пустыні. Гэта значыць, што малітва – гэта перадавая ў духоўная барацьбе. На жаль, вернікі не заўсёды разумеюць важнасць сталай і сістэматычнай малітвы. Хто не моліцца, хто не змагаецца на духоўным фронце, той не ў стане навучыцца маліцца і тым самым разумець важнасць малітвы. Малітва важная для кожнага чалавека. Але, як мы бачым статыстычна, мужчыне цяжэй маліцца. Чаму? Паспрабуем разабрацца”. Запрашаем на рэкалекцыі, якія будзем перажываць разам з айцом Віталем Сапегай ОР.

Праграма рэкалекцый (магчымыя змены)

Пятніца 2 чэрвеня:

  • 20.00 – Вячэра, знаёмства;
  • 21.00 – Святая Імша з казаннем;
  • 22.00 – Пытанні і адказы.

Субота 3 чэрвеня:

  • 7.45 – Lectio Divina (уводзіны ў малітву Божым Словам);
  • 8.30 – Сняданак;
  • 9.30 – Святая Імша з казаннем;
  • 10.50 – Кофе-пауза;
  • 11.30 – Канферэнцыя №1;
  • 13.00 – Абед;
  • 14.00 – Пытанні і адказы;
  • 15.00 – Каронка да Божай Міласэрнасці;
  • 15.30 – Кофе-пауза;
  • 17.00 – Канферэнцыя №2;
  • 18.30 – Вячэра;
  • 19.30 – Адарацыя (с Ружанцам, магчымасць споведзі);
  • 20.30 – Пытанні і адказы

Надзеля 4 чэрвеня:

  • 8.00 – Lectio Divina (увводзіны ў малітву Божым Словам);
  • 8.30 – Сняданак;
  • 9.00 – Канферэнцыя №3;
  • 10.30 – Святая Імша з казаннем;
  • 12.00 – Абед;
  • 13.00 – Пытанні і адказы

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375-33-624-42-85 Павел,
+375-33-621-66-56 Віталь
+375-44-733-71-67 Viber.

Ахвяра, якая ўключае начлег і харчаванне – 100.00 ВYN.

З сабой па магчымасці трэба ўзяць Біблію, нататнік, ручку. Сардэчна запрашаем!

Крыніца фота: айцец Віталь Сапега OP.

Msj.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі