З 28 па 30 сакавiка ў Баранавiчах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, арганізатарам якіх з’яўляецца Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, паведамляе pinskdiocese.by.
Да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ва ўласным жыцці ці ў сям’і.
Рэкалекцыі пройдуць у будынку Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах па адрасе: вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 29 567 84 28 – кс. Часлаў, +375 29 178 36 34 – Юрый
