19-21 ліпеня ў Навагрудку (вул. Міцкевіча 1) пры парафіі Святога Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі “Бог прамаўляе ў цішыні”, для тых, хто хоча адарвацца ад штодзённай бытавой мітусні і ў поўнай цішыні пабыць сам насам і з Богам, без мабільных тэлефонаў, доступу ў інтэрнэт.
Рэкалекцыі цішыні чымсці нагадваюць Ігнацыянскія рэкалекцыі і прадугледжваюць індывідуальную працу з Божым Словам, штодзённы рахунак сумлення, Святую Імшу і адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту, а таксама, калі будзе такая патрэба споведзь або духоўная размова са святаром.
Запіс па тэлефоне +375447719983 Марына.
![для друку для друку](https://catholicnews.by/wp-content/plugins/wp-print/images/print.gif)