Карытас Віцебскай дыяцэзіі з радасцю паведамляе, што распачынаецца падрыхтоўка да IV Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання 2022.
Сардэчна запрашаем да ўдзелу дзяцей з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях:
- 1 катэгорыя – дзеці ад 9 да 11 год уключна (могуць быць маладзейшыя);
- 2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 14 год уключна.
Асновай конкурсных матэрыялаў у 2022 годзе будзе змест наступных кніг Бібліі: 1 Кніга Самуэля (1 Книга Царств) са Старога Запавету; Апостальскія Пасланні Якуба, 1 Пятра, 2 Пятра, Юды з Новага Запавету (любое кананічнае выданне).
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй дакладныя даты правядзення конкурсу яшчэ не вызначаныя. Правядзенне першага этапу запланаванае на канец лютага – пачатак сакавіка 2022 года.
Фармуляр заяўкі на ўдзел у Конкурсе, а таксама рэгламент і іншая патрэбная інфармацыя для дзяцей і катэхетаў будуць даступныя пазней, ужо ў 2022 годзе.
Пытанні, звязаныя з конкурсам, можна скіраваць на паштовую скрыню: vitebsk.caritas@gmail.com.
Дыяцэзіяльны каардынатар – с. Дар’я Галубкова OV.
Адкрыем разам моц і прыгажосць Божага Слова!
для друку