Раман пра забітага святара а. Жака Амеля ўдастоены гран-пры французскай акадэміі

Французская акадэмія адзначыла гран-пры твор Эцьена дэ Мантэці «La Grande epreuve» («Вялікае выпрабаванне»). Гэта гісторыя, натхнёная пакутніцкай смерцю а. Жака Амеля. 

Айца Жака Амеля жорстка забілі 2016 г. двое маладых ісламістаў падчас святой Імшы. На момант смерці яму было 86 гадоў. Ён вёў простае жыццё правінцыйнага святара ў невялікім мястэчку недалёка ад Руана. Галоўны герой рамана Эцьена дэ Мантэці-менавіта такі просты, непрыкметны святар, як і герой «дзённіка сельскага святара» Жоржа Бернаноса, які таксама атрымаў за свой твор гран-пры французскай літаратурнай акадэміі ў 1936г.

Па словах Эцьена дэ Мантэці, назва кнігі — «La Grande epreuve» — тычыцца апакаліпсісу. У ім гаворыцца пра «вялікі ўціск», які адчуваюць хрысціяне. Па словах аўтара рамана, цяпер уся Францыя перажывае «вялікае выпрабаванне». Мы гадамі ганарыліся тым, што нам удалося пазбегнуць вайны, а сёння гвалт вяртаецца ў наша грамадства. Мы бачым, што каштоўнасці, якія нас фармавалі, аспрэчваюцца», — кажа Мантэці.

«Гэты час вялікага выпрабаванні, каб застацца верным самім сабе, а таксама ўмець пераканаць іншых у гэтых каштоўнасцях. «Вялікі ўціск» — гэта пакутніцтва, вернасць аж да прынясення ў ахвяру свайго жыцця, каб паказаць, што ёсць рэчы, дзеля якіх варта жыць і памерці», — сказаў французскі пісьменнік у сваім інтэрв’ю радыё «France Culture».

credo.pro

для друку для друку