Прымі ўдзел у акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”

2lightДарагія сябры! Запрашаем вас стаць часткай адной добрай справы і зрабіць наш свет лепшым. А менавіта, прыняць удзел у акцыі “Святы Мікалай ідзе да дзяцей”, якую правадзяць валанцёры Руху св. Мікалая.

Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Падарунак можа месціць у сабе развіваючыя гульні, канцэлярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак…), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь…), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі…). Выключэнне – мяккія цацкі. Колькасны склад і памер падарунка – любы. Пазней, у акрэсе Свята Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў альбо бедных сем’яў. Трывае Акцыя да канца студзеня.

Прыносіць падарункі можна па адрасам:

г. Мінск, вул. Арджанікідзе 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Праведнага Язэпа). Тэл. +375292997241, +375299622019 (айцец Аляксандр).

г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Уваскрасення Хрыстова). Тэл. +375292656060 (Алена).

Для тых, хто жадаў бы удзельнічаць у Акцыі ў г. Маладзечна, Гродна, Полацк, Ліда, Магілёў, Брэст, Мар’іна Горка, Гомель, Івацэвічы і Ворша, калі ласка, патэлефануйце па тэл. +37529 299 72 41(МТС), +37529 962 20 19 (Velcom),або  e-mail:  sw.mikalaj@gmail.com.

Таксама, шчыра запрашаем валанцёраў паўдзельнічаць ў падрыхтоўцы і правядзенні каляднай праграмай для дзяцей- сірот і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў снежні і студзені. Сайт падтрымкі: www.valancer.bye-mail:  sw.mikalaj@gmail.com

Для тых, хто хацеў бы арганізаваць Акцыю на сваёй парафіі самастойна, можам падзяліцца досведам або выслаць па інтэрнэце электронны варыянт акцыйнага плакату і лісток практычных парадаў для правядзення акцыі.

valancer.by

 

для друку для друку