Польшча: Сейм прыняў папраўку да закона адносна непрацоўнага дня на Вігілію Божага Нараджэння

Нагадаем, што раней паведамлялася аб тым, што Сейм у Польшчы разглядае праект аб выхадным дню на Вігілію Божага Нараджэння.

Вынікам працы дэпутатаў стала прыняцце папраўкі да закона, паводле якога з наступнага года 24 снежня будзе выхадным днём.

Папраўка таксама прадугледжвае, што з 2025 года тры нядзелі напярэдадні Каляд будуць гандлёвымі.

За ўнясенне змен у закон аб непрацоўных днях і некаторых іншых законах прагаласавалі 403 дэпутаты, 10 былі супраць, 12 устрымаліся.

Па марэрыялах deon.pl
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі