Перажывем Вялікі пост разам з дамініканамі

З папяльцовай серады, 5 сакавіка, дамінікане з Магілёва запрашаюць да супольнага чытання і слухання Слова Божага з Кнігі Зыходу (Исход-Exodus), каб лепей перажыць перыяд Вялікага посту і падрыхтавацца да Вялікага Тыдня і Уваскрасення Пана.

Гісторыя Майсея і выбранага народа, сорак гадоў іх дарогі праз пустыню — гэта пра дарогу жыцця кожнага з нас. У гэтай другой Кнізе Старога Запавету сорак раздзелаў. Завяршэнне супольнага чытання і малітвы Словам запланавана на 13 красавіка, у Пальмовую нядзелю.

Будзем карыстацца з каментарыяў сучасных біблістаў (выдавецтва „Święty Paweł”), у перакладзе з польскай мовы Наталлі Дарашкевіч. Зацікаўленых запрашаем да супольнасці Пост2025-Зыход на Viber. Кантакт +37529 291-92-11 — а. Раман.

Заахвочваю, каб мы ўзаемна за сябе маліліся. Дзякуй!

З благаслаўленнем, а. Раман Шульц ОР

для друку для друку