Пасхальныя кулічы і ахоўныя маскі. Caritas дапамог патрабуючым у Мінску і Бабруйску

16 красавіка супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» правялі велікодную дабрачынную акцыю ў падтрымку асоб без пэўнага месца жыхарства, паведамляе Catholic.by.

Пастаяльцам дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Мінску і Бабруйску была перададзена гуманітарная дапамога ў выглядзе сухіх пайкоў, цукру, гарбаты, велікодных кулічоў і шматразовых ахоўных масак.

Падчас паездкі па ўстановах ад Caritas таксама былі перададзеныя для медыцынскіх работнікаў калодзішчанскай паліклінікі 150 шматразовых масак, якія зрабілі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства.

Caritas рады прыняць дапамогу ад усіх, хто хоча і мае магчымасць дапамагчы маскамі, матэрыялам для пашыву і антысептыкамі, якія пазней будуць перададзены патрабуючым.

Дзмітрый Мельнікаў, тэкст;
Ягор Паўлюшчык, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі