Парафіяне са Шчучына развіталіся з айцом Аляксандрам Махначом SP

s (69)Вельмі цёпла і сардэчна дзякавалі парафіяне са Шчучына айцу Аляксандру Махначу SP за дзевяць год святарскага служэння. З верасня гэтага года айцец Аляксандар будзе служыць у піярскай парафіі ў Лідзе.

За дзевяць год у Шчучыне а. Аляксандар быў адказны за пастырскаю апеку дзяцей. Сваё служэнне выконваў не толькі рыхтуючы дзяцей да Першай Камуніі, але клапаціўся таксама аб адпраўленні і ўпрыгожванні Імшы для дзяцей і аб разнастайных набажэнствах для іх. На працягу чатырох гадоў ён таксама быў адказны за катэхізацыю ў трох дзіцячых садках у Шчучыне. Айцец падрыхтаваў больш за 700 дзяцей да Першай Камуніі.

Аднак айцец Аляксандр застаннецца не толькі ў памяці дзяцей. На працягу многіх гадоў ён таксама быў адказным за падрыхтоўку катэхез для дарослых. Кожны тыдзень вялікая колькасць людзей з нецярпеннем чакала цікавых аповедаў, падрыхтаваных на заняткі айцом.

Вядома, гэтых абавязкаў ў парафіі было значна больш. Няхай Бог узнагародзіць цябе, айцец, за тваё служэнне. Дзякуючы за працу ў нашай парафіі, мы жадаем табе такога ж энтузіязму, які быў у Шчучыне, а таксама шчасця і цёплага прыёму на новым месцы. Даручаем цябе пад апеку Найсвяцейшай Маці.

а. Віталій Слука SP, тэкст

Сяргей Хлімановіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі