Парафія Святога Казіміра ва Уселюбе запрашае на хрысціянскі фестываль «Novafest»

Касцёл святога Казіміра ва Уселюбе

Апошні год асобым чынам паказаў нам важнасць асабістых адносін з Богам. Адносіны – гэта дзеянні, учынкі, намаганні, час, які мы хочам і гатовы прысвяціць. Наша жыццё патрабуе абнаўлення, патрабуе прысутнасці Жывога Бога, патрабуе еднасцi ў Хрысце.

Фэст адбудзецца 21 жніўня 2021 г.  у парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца самы старажытны касцёл Беларусі, адбудзецца фестываль-рэкалекцыі «Novafest» для вернікаў каталіцкіх парафій.

Мэта фестывалю — паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці вернікаў праз малітоўныя набажэнствы і духоўныя практыкаванні.

Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць сустрэцца з Жывым Богам праз пакаянне і навяртанне, праз сведчанні іншых людзей, а таксама праз праслаўленне Бога спевам і малітвамі, даручаючы сябе Духу Святому (Праслаўленне Святых Дароў, Адарацыя Крыжа, Ружанец, Крыжовы шлях, Святая Імша).

Акрамя таго, на фестывалі будзе магчымасць наведаць фотавыставу на духоўную тэматыку, пазнаёміцца з дзейнасцю каталіцкіх рухаў і СМІ.

На тэрыторыі касцёла будзе працаваць крама-музей-галерэя, дзе можна набыць рэлігійныя рэчы, сувеніры.

Фестываль працягнецца з 10.00 да 22.00.

Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца па тэлефонах:

+375 33 320 11 48, Наталля (viber, telegram)

+375 44 759 08 67, Ірына (viber)

+375 29 124 93 21, Вольга (viber, telegram)

ці па спасылцы https://forms.gle/vcaL1t2xb152tcx3A.

Усе падрабязнасці на сайце www.natusest.com/fest.html.

Для ўдзелу ў фестывалі прадстаўнікоў каталіцкіх рухаў і СМІ трэба зарэгістравацца па тэлефонах:

+375 33 612 77 91, Дар’я (viber)

+375 29 561 11 37, Алена (viber)

 

 

 

для друку для друку