Парафія ў Шуміліне запрашае на рэкалекцыйны дзень «Марыя — скарб, які трэба адкрыць»

7 сакавіка парафія Маці Божай Фацімскай запрашае на рэкалекцыйны дзень, які пройдзе пад тытулам «Марыя — скарб, які трэба адкрыць».

Рэкалекцыі адбудуцца пад духоўным кіраўніцтвам а. Міхаіла Цвячкоўскага MIC — каб разам глыбей адкрыць прысутнасць Марыі ў нашым жыцці і даверыць Ёй свой шлях веры.

Гэта будзе асаблівы час цішыні, малітвы і глыбейшага пазнання Марыі — Той, якая вядзе нас да свайго Сына. Марыя чакае цябе.

«Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38).

 

Праграма (07.03):

10.00 — Ружанец;
10.30 — канферэнцыя;
11.30 — канферэнцыя;
13.00 — абед;
14.00 — Ружанец;
14.30 — канферэнцыя;
15.30 — магчымасць споведзі;
17.00 — набажэнства першых субот месяца;
18.00 — святая Імша.

Месца правядзення: г.п. Шуміліна, касцёл Маці Божай Фацімскай

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефону: +37533 350-75-34 (Viber/WhatsApp) —  кс. Яўгеній Шымановіч.

Instagram: @eugene.shimanovich

Запрасіце сяброў і правядзіце гэты дзень з Богам.

для друку для друку