Папскія місіянерскія ініцыятывы: большая роля свецкіх вернікаў

арцыбіскуп Джамп’етра Даль Тоза

Місія Касцёла павінна працягвацца, бо гэта наказ Хрыста, аднак яе характар мяняецца; асобныя вернікі і цэлыя сем’і адыгрываюць у ёй усё большую ролю, — звярнуў увагу арцыбіскуп Джамп’етра Даль Тоза.

Традыцыйна кастрычнік з’яўляецца месяцам садзейнічання евангелізацыі і дапамогі місіянерам. Яго кульмінацыяй стане Сусветны дзень місій у нядзелю 23 кастрычніка 2022 года.

У размове з Vatican News пра змены, якія адбываюцца ў місіянерскай дзейнасці, кіраўнік Ініцыятыў адзначыў, між іншым, ролю СМІ, у тым ліку лічбавых, і іх уплыў на сучасных людзей, прычым не толькі ў заходніх краінах. Важным душпастырскім інструментам, асабліва ў місійных краінах, з’яўляюцца каталіцкія радыёстанцыі. У многіх выпадках гэта адзіны спосаб кантакту з вернікамі.

“Місія па-ранейшаму грунтуецца на загадзе Хрыста абвяшчаць Евангелле і ствараць новыя хрысціянскія супольнасці. (…) Але яна мяняецца, таму што яе кірунак ужо не аднабаковы, з поўначы на поўдзень, ён пашырыўся на 360 градусаў. Гэта місія, якая павінна пранікнуць у іншае культурнае асяроддзе, чым тое, што было пяцьдзясят гадоў таму”, — падзяліўся сваімі разважаннямі старшыня Папскіх місіянерскіх ініцыятыў.

Іерарх удакладніў, што культурнае асяроддзе, дзякуючы лічбавай культуры, змянілася не толькі ў заходніх краінах, але і ў традыцыйных місіянерскіх раёнах.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі