Папа Францішак асабіста патэлефанаваў пробашчу з сектара Газа

Папа Францішак ужо патэлефанаваў кс. Габрыэлю Раманэлі, каб выказаць блізкасць і даведацца пра тое, што адбываецца ў сектары пасля масавых нападаў ХАМАС.

У хрысціянскай супольнасці, якая прымае 150 бежанцаў, загінулых і пацярпелых няма, піша Vatican News.

Святы Айцец пастаянна сочыць за тым, што адбываецца ў сектары Газа. Пра гэта распавёў пробашч парафіі Святой Сям’і ў Газе кс. Габрыэль Раманэлі, які зараз знаходзіцца ў Бэтлееме і падтрымлівае пастаянную сувязь з вернікамі. «Папа патэлефанаваў мне некалькі хвілін таму, выказаў сваю блізкасць і запэўніў у малітвах», — кажа святар. «Мы падзякавалі яму за заклік да спынення агню і супраць любога гвалту, любога тэрарызму і любой вайны». Айцец дадаў, што Папа Францішак таксама збіраецца патэлефанаваць непасрэдна ў супольнасць, у якой знаходзіцца вікарый і якая прымае бежанцаў у парафіі.

Парафія ў Газе дала прытулак амаль 150 людзям, якія страцілі свае дамы або шукаюць выратавання ад бамбёжак — хоць, як тлумачыць айцец Раманэлі, абстрэлы адбываюцца па ўсім сектары Газа. Ахвяраў і разбурэнняў у хрысціянскай супольнасці няма. Ва ўсёй Газе 770 загінулых і больш за 4000 параненых у выніку ізраільскіх рэйдаў у адказ на напады ХАМАС 7 кастрычніка. «Учора таксама тэлефанаваў Папа Францішак», — адзначыў настаяцель. Святы Айцец хацеў ведаць, што адчуваюць людзі і парафія, і ўдзяліў благаслаўленне, каб кожны мог адчуць блізкасць Касцёла».

Касцёл у сектары ГазаПаводле credo.pro

для друку для друку