Пантыфік дапамог ахвярам вайны ва Украіне

Святы Айцец перадаў украінскім бежанцам медыцынскія матэрыялы. Праз некалькі дзён грузавы аўтамабіль з гуманітарнай дапамогай прыбудзе з Рыма ў Львоў.

Шпрыцы, пластыры, дэзінфікацыйныя сродкі і іншыя неабходныя рэчы даставіў у цэнтр збору гуманітарнай дапамогі пры ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве святой Сафіі ў Рыме Апостальскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі. У бліжэйшы час ва Украіну адправяцца таксама лекі і прадукты харчавання з Ватыкану.

“Ватыкан гатовы дапамагаць тым, што знаходзіцца ў патрэбе. Мы не глядзім на нацыянальнасць, а на чалавека, які мае нястачу”, — сказаў іерарх у каментары для Vatican News. Дапамога дастаўляецца грузавымі аўтамабілямі, якія прадставілі для гэтых мэт самі ўкраінскімі кіроўцы.

Апостальская элезамінарыя накіравала таксама фінансавыя сродкі для аказання дапамогі ахвярам вайны ў свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў дзяржавах, куды скіроўваюцца бежанцы. У прыватнасці дапамогу атрымаў нунцый у Румыніі, які аказвае падтрымку ўкраінскім сем’ям, што знайшлі прытулак у касцёльных структурах на тэрыторыі гэтай краіны.

Аляксандр Панчанка – беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі