Пад Навагрудкам адбудзецца асвячэнне старажытнай капліцы Святога Крыжа

Ілюстрацыйнае фота

У суботу, 16 верасня 2023 года, у 15.00, у в. Несутычы, што пад Навагрудкам, будзе ўрачыста асвечана старажытная, мураваная, барочная капліца Святога Крыжа.

Асвячэнне здзейсніць кс. біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ва ўрачыстасці прымуць удзел шматлікія госці, а сваім спевам свята аздобіць дыяцэзільны хор “Cantate Domino”з Гродна.

для друку для друку