«Не бойся выбіраць Езуса». У Дзеркаўшчыне пройдуць рэкалекцыі для юнакоў

З 15 па 17 лістапада ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат) пройдуць духоўныя практыкаванні для хлопцаў аб распазнанні паклікання. Заклік “Не бойся выбіраць Езуса” стане тэмай гэтых дзён. У праграме прадугледжаны сведчанні пакліканых, праца ў групах, малітва-падтрымка, а таксама шмат размоў пра святарства і штодзённасць духавенства.

Узрост удзельнікаў: ад 9 класа і старэй.

Пра свой удзел абавязкова трэба паведаміць да 12 лістапада па тэл. +37529 216-99-82 кс. канонік Валерый Орсік

З сабой неабходна ўзяць спальнік, сродкі гігіены, ружанец, дазвол ад бацькоў (пасля рэгістрацыі ўдзельнік атрымае фармуляр) і сувязь.

Кошт удзелу — малітва за арганізатараў.

для друку для друку