З 13 па 15 снежня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) пройдзе майстар-клас па бібліядраме, які правядзе айцец Віктар Жук, езуіт з Віцебска.
Бібліядрама — з’ява, папулярная на Захадзе, — памалу набывае вядомасць і ў Беларусі. Аднак пакуль няпроста знайсці вычарпальную і праўдзівую інфармацыю пра гэты метад на даступнай мове. У прыватнасці таму, што практычна адсутнічаюць спецыялісты, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку для таго, каб практыкаваць гэты метад.
Айцец Віктар Жук SI скончыў школу псіхадрамы і бібліядрамы ў Італіі і цяпер праводзіць сустрэчы ў Маскве, у Інстытуце святога Тамаша.
Бібліядрама — спосаб больш глыбока перажыць сустрэчу з Божым словам і засвоіць яго пасланне праз інсцэніроўку біблійных урыўкаў, дзе ўдзельнікі прымаюць ролі персанажаў, якія прысутнічаюць у тым ці іншым эпізодзе.
Пачатак майстар-класа – 13 снежня (пятніца) ў 20.00, заканчэнне — 15 снежня (нядзеля) ў 13.00.
Запіс па тэлефоне:
+375 (29) 513 57 92 – МТС
+375 (29) 644 26 05 – А1
Пачытаць пра ўражанні ўдзельнікаў майстар-класа, які ўжо праводзіўся ў 2022 годзе, можна ТУТ>>>
Больш падрабязна даведацца пра метад можна ТУТ>>>
для друку