Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія), які з’яўляецца адной з найстарэйшых каталіцкіх навучальных устаноў у Беларусі, абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год.
Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.
Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастаральная тэалогія, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасофская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі, а таксама шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.
Акрамя ведаў, навучэнцы набудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні людзям і Богу.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы на месяц.
Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.
Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.
Для паступлення ў баранавіцкі Катэхетычны каледж неабходна:
- Вызначыцца са спецыялізацыяй:
Катэхетыка — прадугледжана для асоб, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізісу).
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
арганізатар літургіі;
арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;
супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізісу) — прадугледжана для асоб, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
Сямейнае кансультаванне — прадугледжана для асоб, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
Кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для асоб, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў. - Прадставіць наступныя дакументы:
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкі 3×4;
- копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
копія пашпарта; - медыцынская даведка.
- Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Дакументы можна падаць загадзя або непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
- 26 жніўня ў 11.00;
- 2 верасня ў 11.00.
Адрас каледжа:
вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
г. Баранавічы, 225411
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
тэл/факс: 8 (0163) 67 64 19
МТС: +375 (29) 5135792
А1: +375 (29) 644 26 05
e-mail: callegge@gmail.com
ўэб-сайт: www.catcollege.by