Карта пілігрыма: новы сэрвіс для ўдзельнікаў Юбілею-2025

Святы Пасад запусціў бясплатны сэрвіс для пілігрымаў, які прапануе зніжкі і льготы для ўдзельнікаў Юбілейнага года. Рэгістрацыя даступная на афіцыйным сайце www.iubilaeum2025.va.

Карта пілігрыма стала часткай маштабнай падрыхтоўкі Святога Пасада да Юбілейнага 2025 года, які чакаецца як адна з найбуйнейшых падзей у жыцці Каталіцкага Касцёла.

Сістэма прадугледжвае шырокі спектр паслуг, уключаючы страхаванне, зніжкі на пражыванне ў гатэлях і харчаванне ў рэстаранах. Асаблівая ўвага надаецца транспартнай даступнасці – уладальнікі карты змогуць карыстацца гарадскім транспартам па льготных тарыфах.

«Мы выкарыстоўваем сучасныя тэхналогіі, каб зрабіць духоўнае падарожжа больш даступным», — адзначыў арцыбіскуп Рына Фізікела, каардынатар Юбілейнага года. Ён падкрэсліў, што QR-код, які атрымліваюць паломнікі пасля рэгістрацыі на сайце www.iubilaeum2025.va, з’яўляецца ключом да ўсіх прапанаваных паслуг і льгот.

Арганізатары чакаюць значны прыток вернікаў у Рым падчас Юбілейнага года і спадзяюцца, што новы сэрвіс дапаможа зрабіць іх знаходжанне ў Вечным горадзе больш камфортным і змястоўным.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі