Каля рымскага фантана Трэві ўзгадаюць сучасных мучанікаў

fantan TreviЧырвоны колер ілюмінацыі знакамітага рымскага фантана Трэві стане напамінам пра сучасных мучаніках за веру. Колерам крыві ён заяснее 29 красавіка 2016 г. вечарам. Ініцыятыва павінна прыцягнуць увагу рымлян і гасцей горада да драматычнай сітуацыі мноства людзей, якія ў наш час пакутуюць за сваю веру ў Езуса Хрыста.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Папскі дабрачынны фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Пантыфіка на ім будзе прадстаўляць кардынал Маўра П’ячэнца. Сваім сведчаннем аб сітуацыі сірыйскіх хрысціян падзеліцца Біскуп Алепа Антуан Аўда.

“Сістэматычнае парушэнне права на рэлігійную свабоду павінна стаць цэнтральнай тэмай у публічнай дыскусіі, каб пазбегнуць рызыкі абыякавасці і далейшага працягу непрымальных пакут”, — падкрэслілі арганізатары ў спецыяльным звароце.

Папскі дабрачынны фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, ад самага свайго заснавання ў 1947 г. вядзе барацьбу з пераследам на рэлігійнай глебе. Для гэтага, з 1999 г., ім штогадова рыхтуецца Даклад аб рэлігійнай свабодзе ў свеце. Сёлета ён будзе прадстаўлены 15 лістапада.

“Змест дакладу будзе бескарысным, калі не стане супольнай спадчынай, калі не ўзрушыць нашых сумленняў, калі не выклікае публічнай і шырокай рэакцыі на карысць шматлікіх пераследаваных, якія не могуць дабіцца таго, каб іх голас быў пачуты”, — паведамляецца на сайце Папскага дабрачыннага фонду.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі