Ян Чупрынскі з Барысава – новапрэзбітар у супольнасці айцоў марыянаў

Айцец Ян Чупрынскі МІС крайні злева

5 чэрвеня, ў пятую гадавіну кананізацыі св. Станіслава Папчынскага ў касцёле Маці Божай Міласэрнасці на варшаўскіх Стэгнах біскуп Міхал Яноха ўдзяліў траім дыяканам прэзбітарскае пасвячэнне. Пасля васьмі гадоў фармацыі ў супольнасці марыянаў Ян Чупрынскі з Барысава (Беларусь), Павел Федаровіч-Яцкоўскі з Парыжа (Францыя) і Барталамей Пшыходзкі з Гуры Кальварыі (Польша) сталі святарамі.

Вечныя шлюбы ў манаскай супольнасці Ян Чупрынскі склаў 5 кастрычніка 2019 года, 9 мая 2020 года прыняў дыяканскае пасвячэнне.

Пасля кароткага адпачынку новапрэзбітары амаль два месяцы будуць дапамагаць у санктуарыі Маці Божай Ліхенскай. Пасля чаго будуць скіраваны на свае пляцоўкі для далейшага служэння, згодна з прызначэнем кіраўніцтва супольнасці.

Марына Сінкевіч, па матэрыялах marianie.pl

для друку для друку