Івянец запрашае на Фестываль каляднай песні

Запрошаныя госці – гурт «Рэха» і Віктар Шалкевіч.

У нядзелю, 13 студзеня ў Івянцы адбудзецца IX Фестываль каляднай песні. Канцэрт, які ладзяць мясцовыя айцы францішкане, пройдзе ў Івянецкім доме культуры, пачатак – а 15-й гадзіне. Запрошаныя госці ­– гурт «Рэха» і Віктар Шалкевіч. Вядоўцам фестываля будзе вядомы каталіцкі блогер Арцём Ткачук.

Выканаўцы рознага ўзросту і з розных населеных пунктаў краіны збяруцца ў Івянцы на Фестываль каляднай песні ўжо ў дзевяты раз. Звычайна на штогадовых канцэртах у Доме культуры – поўная зала гледачоў. Івянчане рознага веравызнання і госці мястэчка збіраюцца разам, каб святкаваць нараджэнне Езуса Хрыста і славіць Бога праз музыку. Штогод фестываль пашырае межы, далучаюцца новыя ўдзельнікі. Арганізатары запрашаюць музыкаў, якія выконваюць і цэняць хрысціянскія калядныя песні.

katolik.life

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі